Навіны

«Заплюшчваю вочы і ўяўляецца нядзельная школа». Святар Андрэй Наздрын напісаў пра год «без любімай Альшанкі»

Былы настаяцель царквы ў Альшанцы Андрэй Наздрын шчымліва распавёў пра год без сваёй парафіі. Ён успомніў нядзельную школу, вернікаў, царкву і падтрымку людзей. Hrodna.life перадрукоўвае два яго пасты з Instagram у рубрыцы «Меркаванне».

Андрэй Наздрын — клірык Гродзенскай епархіі БПЦ, былы настаяцель храма Спірыдона Трыміфунцкага ў Гродне. Скончыў Варшаўскую праваслаўную семінарыю і Варшаўскую багаслоўскую акадэмію. Працаваў у Свята-Пакроўскім саборы ў Гродне.

У жніўні 2020 года заклікаў не распальваць варожасць паміж народам і арміяй. Дапамагаў затрыманым падчас мірных пратэстаў у жніўні 2020 года: прывозіў у турму ваду і сродкі гігіены. Выступаў супраць вайны ва Украіне. У траўні 2022 года яго знялі з пасады пасля сямі гадоў службы ў царкве на Альшанцы. Міліцыя праводзіла з ім прафілактычную гутарку.

«Год без любімай «Альшанкі» 😔

Часам я заплюшчваю вочы, і мне ўяўляецца наша выдатная нядзельная школа, ад якой, і да якой цягнецца бясконцы струменьчык рабятні, ад якой пахне свежай выпечкай, чутны дзіцячы смех і гоман, гукі розных музычных інструментаў… З крыжападобнага акна падае сонечнае святло ў памяшканне дзіцячага храма, перапоўненага дзецьмі, дзе спявае дзіцячы хор танюсенькімі анёльскімі галасочкі… дзе пануе мір і любоў. Дзе адчуваеш прысутнасць Бога… Веру, што хутка так і будзе… Вельмі хочацца маліцца і ісці да Бога разам з вамі, але пакуль як ёсць.

Я кожны дзень дзякую Богу, за тое, што дазволіў быць 7 гадоў побач з вамі, маліцца, любіць, будаваць, бегаць, гуляць у футбол і шмат-шмат чаго яшчэ рабіць душакарыснага разам.

Дзякуй, што не губляеце веры ў Бога і адзін аднаго, што не забываеце, што не баіцеся — і далей змагаецеся са злом і няпраўдай. Дзякуй за вашых дзетак і за вашыя цёплыя словы падтрымкі — яны ўмацоўваюць ува мне веру, што ўсё ў нас было не так ужо і дрэнна.

Люблю і абдымаю ўсіх вас, усё роўна заўсёды ваш — святар Андрэй Ноздрын".

Не турма, а райскі куток

«Гадавіна знаходжання ў в. Коматава. Нядаўна заходзіў у госці сябар, які падзяліўся сваім жыццёвым вопытам знаходжання ў месцах зняволення. Ён сказаў для мяне дзіўныя рэчы: «Там ты можаш дзве гадзіны ў дзень падмятаць пляц, і потым цэлы дзень сядзець у камеры і дэградаваць, станавіцца гароднінай. А можаш жыць: працаваць, маліцца, выбудоўваць адносіны з сукамернікамі і ахоўнікамі, шукаць «радасці» нават у такім месцы… Многія людзі хоць і на волі — але паводзяць сябе як «гародніна». Не ўмеюць жыць, не радуюцца жыццю».

Радавацца жыццю — бо гэта заклік Апостала Паўла. Жыццё ў Коматава — гэта не турма, а райскі куток. Але, што ў турме, што ў раі, у маім разуменні, хрысціянін павінен не ў «столь пляваць», а працаваць, маліцца, нешта паляпшаць і, вядома, радавацца. Радавацца Богу і бліжняму. Шукаць Хрыста і яго праўду.

Вось гэтым спрабую і я займацца. І вельмі прыемна, што папаціху мясцовыя жыхары вёсак сталі прывыкаць і да маёй «неадэкватнасці», і да прыезджых: дзесьці выхоўваць, дзесьці вучыць, дзесьці дапамагаць. Ёсць планы, ёсць сям’я ў Хрысце, якая толькі павялічваецца, і ёсць велізарная непаўторная радасць сустрэчы кожнага чалавека, які прыязджае да нас на бераг Нёмана.

Ваша любоў, вера, малітва і падтрымка неацэнныя. Тут, як ніколі, усвядоміў каштоўнасць абшчыны, як сям'і, і каштоўнасць кожнага чалавека ў гэтай суполцы.

Дзякуй, што мы ўжо год разам, дзякуй, што вучыце, церпіце і не ганіце, дзякуй, што прыязджаеце і натхняеце, дзякуй, што падтрымліваеце: і духоўна, і фізічна, і матэрыяльна. Дзякуй, што чытаеце, і рэагуеце. Для мяне гэта таксама вельмі важна.

З Богам! Наперадзе ў нас яшчэ шмат планаў, ідэй, прац, клопатаў! І, вядома, радасці бачыць і любіць адзін аднаго!"

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024