Наведаць бясплатныя экскусіі, квэсты, майстар-класы і дэгустацыі па ўсёй Беларусі можна будзе ў межах акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся». Яна пройдзе з 5 па 11 чэрвеня 2023, паведаміла Нацыянальнае агенцтва па турызме. У Гродзенскай вобласці ў акцыі удзельнічаюць 170 арганізацый і ўстаноў.
Арганізатары акцыі - Міністэрства спорту і турызму Беларусі, а таксама Нацыянальнае агенцтва па турызме. Яна накіравана на папулярызацыю ўнутранага турызму. Сярод удзельнікаў акцыі: аграэкасядзібы, установы культуры, адукацыі, аб’екты харчавання і пражывання, санаторыі, турыстычныя комплексы, прадпрыемствы.
Спіс экскурсій па ўсёй краіне
Што цікавага прапануюць у Гродне
- Музейная комната ў бібліятэцы на вуліцы Чайкінай, 49. Там прадставяць экспазіцыю лялек ручной працы «Лялечны дом». Наведаць экспазіцыю можна 6, 7 і 9 чэрвеня.
Кантакты: +375 152 655 964, guk.cbs@centrbibl.grodno.by
- Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі прапануе бясплатнае наведванне пастаянных экспазіцый «Эпоха. Час. Будынак» і «Рэлігія і культура ў Беларусі». Але абслугоўванне экскурсавода і выкарыстанне аўдыягіда на экспазіцыях арганізуюць за асобную плату. Наведаць музей можна будзе 6 чэрвеня.
На наступны дзень, 7 чэрвеня, супрацоўнікі музея правядуць бясплатную экскурсію па часовай экспазіцыі «Падарожжа на Усход». Умове — па папярэдняй заяўцы павінны зарэгістравацца 15 чалавек.
Кантакты: +375 152 718 707, muzey.religii@gmail.com
- У санаторыі на вуліцы Санаторная, 23, правядуць бясплатную экскурсію па лячэбным корпусе з аглядам наяўных медычных паслуг. Экскурсія адбудзецца 9 чэрвеня.
Кантакты: +375 295 855 139, grodnodsneman72@mail.ru
- У Каложскай царкве адбудзецца аглядная экскурсія па храме, а таксама прэзентацыя брашуры па гісторыі царквы. Экскурсіі будуць праводзіць штодзённа з 5 па 11 чэрвеня.
Кантакты: dmitripavluk@gmail.com
- У Гродзенскім драматычным тэатры 10 чэрвеня ў 13:00 правядуць экскурсію па тэатры. Працягласць экскурсіі - 1 гадзіна.
Кантакты: 62−34−96, drama.grodno.lit2@gmail.com
- У Свята-Уладзімірскай царкве на вуліцы Перамогі з 5 па 10 чэрвеня будуць праводзіць бясплатныя экскурсіі з 10:00 да 15:00.
Кантакты: +375 29 8 866 706, vam@prihod.info
- Аглядную экскурсію па Гродне правядуць 6 і 8 чэрвеня. Пачатак экскурсіі ў 14:00, група да 25 чалавек.
Кантакты: 8 015 262 060, ekscursiodepartment@gmail.com
- У рэстаране-піваварні «Госці» на вуліцы Замкавая, 3 з 5 па 11 чэрвеня прапануюць дэгустацыйныя піўныя сэты з 30% зніжкай.
Кантакты: +375 29 580 75 70, gosti.grodno@mail.ru
- У хостэле «Гасцім» на Маставой, 31 з 5 па 8 чэрвеня адбудзецца дзень адчыненых дзвярэй. Па хостэле плануюць правесці экскурсію.
Кантакты: +375 333 131 312, Anastasia@gostem.by
- Бясплатную экскурсію па Лютэранскай царкве на Акадэмічнай, 7А правядуць 5 чэрвеня.
Кантакты: +375 291 570 076, lutheraninbelarus@gmail.com
- У сярэдняй школе № 28 на вуліцы Брыклея, 11 з 5 па 8 чэрвеня можна патрапіць на экскурсію ў музей школы.
Кантакты: 80 152 785 803, pblysh@mail.ru
- Галерэю на плошчы Тызенгаўза, 4 запрашаюць наведаць з 5 па 8 чэрвеня з 14:00 да 16:00.
Кантакты: +375 152 689 805, Gikfiz@tut.by
- У хостэле Center на вуліцы Савецкая, 6 прапануюць пражыванне ў хостэле з 5 па 9 чэрвеня, а таксама 11 чэрвеня.
Кантакты: +375 296 622 288, centergrodno@gmail.com
- У галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на вуліцы Ажэшкі, 22 прапануюць з 5 да 11 чэрвеня на ведаць трэнажорную залу.
Кантакты: +375 297 826 452, foxclubgrodno@mail.ru
На ўдзел у экскурсіях і наведвання аб’ектаў патрэбны абавязковы папярэдні запіс.