Навіны

У беларусаў на мяжы пачалі правяраць ВНЖ пры выездзе. Ці законна гэта?

Апошнім часам беларускія памежнікі пры выездзе ў Еўрасаюз пачалі патрабаваць дакументы, якія дазваляюць уезд у ЕС — від на жыхарства ці іншыя. Пытанні датычаць беларусаў, у пашпарце якіх няма дзейнай візы. Пакуль гэтая не масавая з’ява.

Патрабаваць дакумент, які дазволіць перасекчы мяжу, на памежным кантролі з беларускага боку пачалі ў красавіку, піша «Наша Ніва». Пра гэта расказвалі некаторыя ўладальнікі дазвола на жыхарства (ДНЖ), якія ездзілі па пашпарце, у якім не прастаўлена віза.

Адной з беларусак у такім выпадку памежнік вусна матываваў праверку «нейкай невядомай пастановай», не назваўшы яе нумар і дату выхаду. Пры гэтым ён дадаў, што пры адмове паказаць дакумент ён мае права вярнуць жанчыну ў Беларусь. Патрабаванне ён патлумачыў таксама тым, што гэта робяць, каб не ствараць дадатковай нагрузкі на пункт пропуску. Маўляў, інакш яго будуць праходзіць людзі, якія не змогуць патрапіць у Польшчу і будуць вымушаныя адразу вяртацца.

У час праверкі памежнікі не толькі аглядалі ДНЖ, але і фатаграфавалі яго.

Часам паказаць дакументы патрабуюць і на ўездзе ў Беларусь, сцвярджаюць у Telegram-чатах, прысвечаных перасячэнню мяжы. У чатах мяркуюць, што такім чынам беларускія ўлады хочуць вызначыць таксама і ўладальнікаў замежных пашпартоў.

Грамадзян Беларусі, якія маюць сталы від на жыхарства, абавязваюць станавіцца на консульскі ўлік у краіне знаходжання і атрымліваць пашпарт адмысловай серыі. Многія беларусы так не робяць і не паведамляюць пра свае віды на жыхарства.

Ці законна гэта?

Паводле заканадаўства, беларускія памежнікі не маюць права патрабаваць ад грамадзян Беларусі дакументы, якія даюць права на ўезд у сумежную дзяржаву. На цяперашні момант для выезду з краіны патрэбны толькі дзейны нацыянальны пашпарт грамадзяніна Беларусі.

Гэта пацвердзілі і ў Дзяржпагранкамітэце, куды патэлефанавала чытачка «Нашай Нівы». Праўда, там дадалі, што пагранічнік можа папрасіць паказаць іншы дакумент, каб пераканацца, што вы маеце права патрапіць у іншую краіну. Быццам бы такім чынам спрабуюць прадухіліць магчымыя праблемы ў сумежным пункце пропуску.

А што, калі ёсць замежны пашпарт?

Афіцыйна паралельнае замежнае грамадзянства і пашпарт, які чалавек можа мець адначасова з беларускім, Беларусь не прызнае.

Згодна з прынятымі ў пачатку года праўкамі ў Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», беларусы, якія набылі грамадзянства замежнай дзяржавы або атрымалі дазвол на жыхарства ці іншы падобны дакумент, мусяць праінфармаваць пра гэта органы ўнутраных спраў або дыпламатычныя службы цягам трох месяцаў. Змены набудуць моц у наступным месяцы.

Глядзяць і на візу

Таксама паведамляюць, што апошнім часам беларускія памежнікі пачалі больш пільна глядзець і на візы. На кожнай візе пазначаны нумар падставы, на якой яна атрымана. Магчыма, праз візы памежнікі спрабуюць выявіць уладальнікаў «карты паляка». Зараз на некаторых з іх ціснуць: прымушаюць адмаўляцца ад «карты паляка», пагражаючы звальненнем з працы.

На мяжы правяраюць рэчы і тэлефоны

Апошнім часам узмацніліся праверкі на ўездзе ў краіну. Асабліва часта такія паведамленні прыходзіць пра літоўска-беларускую мяжу. Са слоў тых, хто праходзіць мяжу, там працуе КДБ: некаторых дапытваюць і правяраюць тэлефоны. Паглыблены дагляд прыменяюць не толькі да тых, хто занесены ў базу «Беспарадкі» (затрыманых пасля выбараў 2020 годзе паводле арт. 23.34 КаАП), як было раней. Праверкі звязваюць з быццам бы з планаваным і прадухіленым тэрактам на 9 траўня, пра які паведамлялі дзяржаўныя СМІ.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025

Гродзенскаму доміку для катоў патрабуецца мэбля: пакуль клеткі з жывёламі даводзіцца ставіць на падлогу

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…

22 студзеня 2025

У Гродне дзяўчына купіла клубніцы ў шакаладзе, а атрымала — у цвілі

Гродзенка купіла клубніцы ў шакаладзе ад кавярні MyLoverBerry і вырашыла пакаштаваць яе на відэа. Дзяўчыну…

21 студзеня 2025

Дыскрымінацыя жанчын? Вядучай «Марафону адзінства» ў Гродне заплацілі менш, чым вядучаму

Вядучая "Марафону адзінства" Анастасія Кісель, студэнт года і дэлегат Усебеларускага народнага сходу, павінна была атрымаць…

21 студзеня 2025