На месцы былога праекта міжземнаморскай кухні «Санвино» на БЛК адкрылася летняя тэраса ў новым фармаце — ад рэстарана «Золотой теленок». Уладальнікі абяцаюць «усім зразумелую кухню», шмат мяса і ніякага пафасу.
Да лета ўстанова абнавіла меню. У ім абяцаюць шмат мяса: дранікі з мачанкай, шашлык, кебаб, рабрынкі, тар-тар са скумбрыі, мойву ў фрыцюры, халаднік, стравы на патэльні. Галоўнай фішкай у мясных стравах зробяць фірмовыя аладкі і лаваш. «Ніякага пафасу, незнаёмых слоў і інгрэдыентаў!», — заяўляюць у Instagram рэстарана.
Недахоп у гэтай лакацыі «смачных месцаў», асабліва ў фармаце тэрасы, адчувалася даўно, лічаць у «Золотом теленке». У гэтым сезоне там прапануюць «усім зразумелую кухню», расказалі ў рэстаране блогу S13.
На тэрасе будуць падаваць і ланч-меню рэстарана. Таксама на яе распаўсюдзіцца акцыя «Мясны чацвер»: розныя аб’ёмныя сэты кожны тыдзень па спецыяльнай цане.
У меню ўключылі пазіцыі для вялікіх кампаній, салаты і закускі да розных відаў напояў. У барным меню з’явіліся летнія напоі: аўтарскія гарбата, ліманады, кактэйлі. Ёсць і выбар дэсертаў.
Тэраса адкрылася 11 траўня з 16:00. Рэжым працы:
Уладальнікі ўстановы абяцаюць бонус у гонар адкрыцця: увесь травень кожную трэцюю страву найменшым коштам у чэку будуць лічыць за 1 рубель.
Забраніраваць столік на тэрасе можна па тэлефоне +375 (29) 838−23−45.
Праект «Санвино» — рэстаран у летняй тэрасе на БЛК з міжземнаморскай кухняй і віном — закрыўся 31 жніўня 2022 года. Тэраса перайшла да «Золотого теленка». Атмасферу на тэрасе абяцалі захаваць.
Міжземнаморская кухня ў Гродзенскім спальніку не вытрымала пандэміі і канкурэнцыі з установамі ў цэнтры горада, распавялі ва ўстанове. таксама паўплывалі перабоі з пастаўкамі і рост коштаў на фоне санкцый і вайны ва Украіне.
Чытайце таксама:
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…