Велапрабегам RovarFest 6 траўня адкрыюць веласезон 2023 года ў Гродне. Удзельнікі праедуць на веласіпедах 20 км, паведамілі ва Упраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

вело спорт велосипед
Веласіпедзісты. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com

Маршрут велапрабега

Маршрут пачнецца з плошчы Савецкай. Адтуль веласіпедысты паедуць па вуліцах Маставая – Гарнавых – Суворава, адтуль выедуць на трасу М6/П5 і накіруюцца ў агратурыстычны комплекс “Каробчыцы”.

У “Каробчыцах” адбудзецца конкурсная праграма. Арганізатары абяцаюць розыгрыш прызоў ад спонсараў мерапрыемства. Уваход у агратурыстычны комплекс будзе бясплатны для ўсіх наведвальнікаў. 

Праграма RovarFest

  • 11:30 – збор удзельнікаў на плошчы Савецкай;
  • 12:00 – старт велапрабега;
  • 12:45 – 13:00 – прыбыццё ўдзельнікаў у “Каробчыцы”;
  • 13:00 – 14:00 – конкурсная праграма;
  • 14:00 – падвядзенне вынікаў конкурсаў.

Хто можа ўдзельнічаць у RovarFest

Удзельнічаць у велапрабегу можа кожны жадаючы. У тым ліку каманды арганізацый, установаў, прадпрыемстваў, клубаў і сем’яў. Удзельнікі да 14 гадоў могуць быць толькі ў суправаджэнні паўнагадовых.

Кожны удзельнік атрымае на старце бранзалет з нумарам. Гэта дасць яму права ўдзельнічаць у конкурсе прызоў ад “Гродзенскага мясакамбіната”. 

Чытайце таксама: «Хто будзе адстойваць правы раварыстаў?» Улады хочуць ліквідаваць «ВелаГродна», з якім раней супрацоўнічалі