У Кастрычніцкім РАУС Гродна новы кіраўнік – палкоўнік Аляксандр Кліменкоў. Раней ён узначальваў Смаргонскі РАУС, паведаміў “Гродна Плюс”. На пасаду ў Гродне Кліменкова прызначыў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. 

Кліменкоў, Кастрычніцкі РАУС
Кіраўнік Кастрычніцкага РАУС г.Гродна. Скрыншот: “Гродна Плюс”

Што вядома пра Аляксандра Кліменкова

Аляксандр Кліменкоў пачаў працаваць ва ўнутраных органах ў 1998 годзе. Ён быў аперупаўнаважаным аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Смаргонскага РАУС. З 2015 па 2023 года ён быў кіраўніком Смаргонскага РАУС.

Хоча, каб насельніцтва не баялася выходзіць на вуліцу

Паводле словаў Кліменкова, ён хоча забяспечыць стабільнасць у грамадстве. “Насельніцтва не павінна баяцца выходзіць на вуліцу, не баяцца за сваю маёмась, не баяцца за сваё жыццё і здароўе”. 

Чытайце таксама: «Добавили грамм лаврового листа — получили штраф в $ 400». Кто поставляет в изолятор Гродно обеды с «совдеповскими» котлетами