Навіны

Па гродзенскім піўзаводзе цяпер можна гуляць у любы час. З’явіўся віртуальны тур

Па падвалах гродзенскага піўзавода цяпер можна паблукаць, не выходзячы з дому. Віртуальны тур па памяшканнях старога будынка стварыла гродзенская фатографка і дызайнерка Ірына Варкулевіч для Browar Hrodna — праекта новых уласнікаў піўзавода.

Віртуальны тур па піўзаводзе складаецца з 13 панарам на 360°. Яны паказваюць, як бровар выглядаў да рэканструкцыі. Агульная плошча сутарэнняў значна пераўзыходзіла плошчу памяшканняў першага паверха палаца Агінскіх.

Комплекс піўзавода ўзвялі ў XVII ст. Першапачаткова гэта быў палац Сапегаў, пасля ён перайшоў да Агінскіх. Прадпрыемства там з’явілася ў 1860-х, а скончыла сваю дзейнасць — у 2007 г. Будынак перажыў перапродаж і пажар.

У 2020 бровар купіла польска-беларуская кампанія ААТ «МБА Інвестмент» за 1,3 млн рублёў. Новыя гаспадары плануюць уладкаваць там міні-бровар для вырабу крафтавага піва, музей, гасцініцу і рэстаран. Частку памяшканняў здадуць пад офісы і крамы.

Пры рэканструкцыі вырашылі захаваць два гістарычныя будынкі, аб’яднаўшы ў адзін Г-падобны. У ім адновяць чыгунную адліваную лесвіцу. Астатнія памяшканні - з савецкага часу — знясуць і пабудуюць нанова. Сучасны квартал арганізуюць па прынцыпе террасной забудовы. Агульная плошча будынкаў будзе 10 000 кв. м.

Старадаўнія рэчы, знойдзеныя на тэрыторыі завода падчас рэканструкцыі, захоўваюць. Іх абяцаюць выставіць у абноўленым комплексе.

Таксама плануюць прыбраць плот і пашырыць набярэжную. Страчаную забудову вул. Падзамча аднаўляць не будуць.

Рэканструкцыю плануюць завяршыць у жніўні 2023.

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025