У Гродне чарговы раз запланавалі рэканструкцыю пешаходнага віядука па вул. Фамічова. У планах — распрацоўка перадпраектнай і праектнай дакументацыі. Сама рэканструкцыя пачнецца ў 2024 годзе. Мост пасля яе павінен праслужыць не менш за 25 гадоў.
Гродзенскае гарадское жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць закупку. Праект будзе каштаваць 285 000 з гарадскога бюджэту. Распрацоўку плануюць завяршыць да сярэдзіны верасня 2023 года.
Дакументацыю распрацуюць на падставе тэхнічнай справаздачы па выніках абследавання віядука. Яго правёў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Таксама правядуць інжынерна-геадэзічныя і інжынерна-геалагічныя пошукі.
На мосце будзе асвятленне
Пры рэканструкцыі заменяць металічныя апоры і бэлькі. Адрамантуюць пашкоджаныя ўчасткі жалезабетонных элементаў апор, бэлек і пліт пралётнага будынка. Перабудуюць пешаходнае палатно і яго элементы. Адновяць парэнчы. Адрамантуюць прыступкі на падыходах да віядуку. Жалезабетонныя вырабы, якія прыйдзецца дэмантаваць, перапрацуюць, а атрыманы дробнены прадукт будуць выкарыстоўваць на аб’екце.
Афарбоўку фасадаў і апор узгадняюць з Гродзенскім гарвыканкамам. На час рамонту рух пакінуць закрытым. Пры рэканструкцыі максімальна захаваюць зялёныя насаджэнні, створаць безбар’ернае асяроддзе, а таксама дададуць асвятленне — на віядуку і падыходах.
Ці патрэбны мост?
Мост закрылі на рамонт з пачатку 2022 года. Увосень таго года старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік распавёў, што дакументацыя на мост страчаная. Тады паабяцалі вывучыць патрэбу ў мосце. Мабыць, яна апынулася высокай.
Чытайце таксама: