Ідуць грамадскія абмеркаванні назваў для 11 новых вуліц горада. Гарадская тапанімічная камісія прапанавала гараджанам свае варыянты назваў вуліц у Гродне. Меркаванні гродзенцаў пра іх збіраюць да 15 траўня.

На абмеркаванне вынеслі назву праектаванай дарогі ад вул. Карскага да шашы Азёрскай і ад шашы Азёрскай да мікрараёна «Забалаць» (частка будучай аб’язной) і ў Баранавичах, уточняет «Гродна Плюс». Для яео прыдумалі два варыянты:

  • вуліца Усходняя кальцавая (у рускамоўным варыянце — улица Всходняя кольцевая),
  • вуліца Прытыцкага С.О.* (у рускамоўным варыянце — улица Притыцкого С.О.).

* Сяргей Прытыцкі (1913−1971) — дзяржаўны і палітычны дзеяч БССР. Адзін з арганізатараў камсамольскага падполля Заходняй Беларусі. З 1948 г. па 1951 г. працаваў сакратаром Гродзенскага абкама партыі, займаўся арганізацыяй эканамічнай і сацыяльнай інфраструктуры Гродна.

Яшчэ дзесяці вуліцам шукаюць назвы ў мікрараёне індывідуальнай забудовы «Баранавічы-11». Тапанімічная камісія плануе называць іх у гонар гарадоў-пабрацімаў Гродна ў Расіі і аднаго горада ў Азербайджане (Габала):

  • Валагодская (Вологодская),
  • завулак Валагодскі (переулок Вологодскі),
  • Габалінская (Габалинская),
  • завулак Габалінскі (переулок Габалинский),
  • Калінінградская (Калининградская),
  • Тамбоўская (Томбовская),
  • Туапсінская (Туапсинская),
  • Ухцінская (Ухтинская),
  • завулак Ухцінскі (переулок Ухтинский),
  • Хімкінская (Химкинская).

Прапановы па называнні вуліц ад гараджан прымае аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта. Іх можна дасылаць да 15 траўня на электронную пошту аддзела ideologiya@gorod.grodno.by.

Чытайце таксама: В Гродно заменят таблички «ул. Горького» на «ул. Филарета». Номера домов тоже изменятся