Нафтабаза, якую прадаюць на шчучыншчыне. Крыніца: e-auction.by
Нафтабазу побач з аграгарадком Тапілішкі на Шчучыншчыне плануюць прадаць з аўкцыёна 18 траўня 2023 года. Пачатковая цана — амаль 24,9 тыс. рублёў (амаль $ 10 тыс). Інфармацыю апублікавалі на сайце «БелЮрЗабеспячэнне».
База размяшчачецца на ўчастку плошчай 14 сотак. На тэрыторыі ёсць будынак тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў з халоднай прыбудовай. Таксама ёсць склад, топліўназаправачная калонка і сем разнафарматных ёмістасцяў для бакаў, у якіх можна захоўваць светлыя нафтапрадукты.
Нафтабазу забралі за пазыкі ў «Гроднааблсельбуда». Тэрыторыя нафтабазы агароджана плотам — сеткай рабіцай на жалезабетонных слупах.
Чытайце таксама: Індыя хоча інвеставаць у «Гродна Азот» да $ 600 млн. Чым завод цікавы замежнікам?
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…