Індыйскія кампаніі плануюць інвеставаць у «Гродна Азот» да $ 600 млн. Гэта патрэбна, каб нарасціць пастаўкі азотных угнаенняў з Беларусі ў Індыю. Пра гэта паведаміў Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР).

Административное здание "Гродно Азот". Фото: Hrodna.life
Адміністрацыйны будынак «Гродна Азот». Фота: Hrodna.life

Якія кампаніі, калі і на якіх умовах нібыта плануюць інвеставаць у гродзенскага вытворцу ўгнаенняў - невядома. Ніякіх падрабязнасцяў ЕАБР не паведаміў.

Рэалізацыя гіпатэтычнага праекта павінна садзейнічаць развіццю міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач — Поўдзень». Ён пралягае праз Расію і Іран у Індыю. У ЕАБР прагназуюць, што аб’ем перавозак угнаенняў можа павялічыцца ў восем-дзевяць разоў да 2030 года.

Таксама «Гродна Азот» інтэгруецца з Расіяй

У красавіку 2023 года стала вядома, што «Гродна Азот» атрымае крэдыт на $ 40 млн ад Расіі. Ён патрэбен, каб маштабаваць расійска-беларускую эканамічную інтэграцыю.

Крэдытныя грошы плануюць выдаткаваць на першы этам рэканструкцыі цэха «Аміяк-4». Рэканструкцыю цэха будзе выконваць расійская кампанія, а частку працэнтнай стаўкі крэдыта будуць субсідаваць з дзяржаўнага бюджэту Расіі.

Чытайце таксама: «Гродна Азот» атрымае крэдыт на $ 40 млн ад Расіі - для маштабавання расійска-беларускай эканамічнай інтэграцыі