Уладальніка этнакрамы “Цудоўня” арыштавалі на трое сутак паводле крымінальнага артыкула. Па якім менавіта, пакуль невядома.
Гродзенскага бізнесмена Андрэя Несцяровіча затрымалі 14 красавіка, а 17 падвергнулі адміністратыўнаму арышту на 10 сутак па арт.19.11 КаАП.
Андрэй заснаваў этнамагазін “Цудоўня” ў 2015 годзе. Мужчына заставаўся ў Беларусі, каб развіваць беларускую культуру. Пасля выбараў 2020 года краму штрафавалі і пазбавілі памяшкання.
UPD 27 красавіка. Андрэй Несцяровіч – на волі пасля трох сутак арышту.



