Падчас святкавання Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня запусцяць традыцыйны феерверк. Летась на яго выдаткавалі 15 000 рублёў, у гэтым — амаль на траціну больш (19 500 рублёў). Грошы возьмуць са сродкаў гарадскога бюджэту.
Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый праводзіць запыт цэнавых прапаноў.
Феерверк запусцяць на Кургане Славы. Ён будзе доўжыцца 10 хвілін — у 2022 годзе ён доўжыўся шэсць хвілін. Музыку, колеры, шумавыя і светлавыя эфекты ўзгодняць з заказчыкам.
Выканаўца павінен мець ліцэнзію Дзяржпрамнагляду на права правядзення салютаў з выкарыстаннем піратэхнічных вырабаў IV-V класаў.
Чытайце таксама: Шэсце, канцэрт і выстава зброі. У Гродне адзначылі Дзень Перамогі, а Караеў распавёў пра «прывід фашызму недалёка ад нас»