Міжнародны чэлендж “30 дзён на веласіпедзе” адбываецца штогод у красавіку. Удзельнікі павінны штодзённа праязджаць 1 км або больш на веласіпедзе. Кожны год у акцыі прымаюць удзел і гродзенцы. Арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў заданні. Адно з іх – “Паехаў, намаляваў”. Пра вынікі “малявання на картах” расказаў “АвтоГродно”.  

Веласіпедысты з GPS-трэкерамі адмалёўваюць маршрут на мапе. Праязджаючы па вуліцах, яны такім чынам ствараюць малюнкі. Напрыклад, адзін з удзельнікаў чэленджа намаляваў кенгуру.

Малююць кенгуру, сабакаў і карабель. Як веласіпедысты ствараюць "малюнкі" на вуліцах Гродна
Кенгуру намаляваны веласіпедыстам з Гродна. Крыніца: autogrodno.by

“Калі шчыра, сам у шоку, як у мяне такі кенгуру атрымаўся. Я доўга разглядаў карту і не мог нічога прыдумаць, але ў выніку ўбачыў у цэнтры горада такое размяшчэнне дарог, падобнае на галаву з вушамі. І вырашыў што гэта будзе кенгуру. А далей усё пайшло ўжо прасцей”, – сказаў аўтар малюнка.

Што раней ведасіпедысты малявалі на вуліцах Гродна