Буккросінг усляпую арганізуюць у Гродне

Буккросінг «Спатканне з кнігай усляпую» пройдзе ў гродзенскіх крамах OZ 24−26 сакавіка. Акцыя пройдзе ў крамах у гандлёвым цэнтры OldCity і гандлёвым доме «Нёман».

Буккросінг «Спатканне з кнігай усляпую». Крыніца: oz.by

У чым цікавостка імпрэзы

Каб прыняць удзел у абмене кнігамі, трэба прынесці сваю, а ўзамен можна будзе забраць іншую. Вокладкі кніг схаваюць, а падказкай будзе толькі кароткая анатацыя. Яе павінен напісаць папярэдні ўладальнік кнігі. Яна можа намякаць на аўтара альбо назву кнігі ці апісваць жанр схаванага твора.

Не кожнай кніга можна абмяняцца

На буккросінг можна аддаць мастацкую літаратуру, сборнікі аповедаў на беларускай і рускай мовах. Кніга павінна быць у добрым стане, выдадзеная не раней чым у 2010 годзе. Прынесці і забраць можна толькі адну кнігу.

На буккросінг нельга прыносіць дзіцячыя кнігі, паэзію і цыклы раманаў. Выключэнне — першая частка цыкла.

Буккросінг «Спатканне з кнігай усляпую». Крыніца: oz.by

Такі буккросінг адбываецца не першы раз

Першае «Спатканне з кнігай усляпую» адбылося ў Мінску ў 2015 годзе. У 2016 годзе кнігамі абменьваліся ў Мінску, Гомелі і Брэсце. Таксама тады ў Міінску адбылося «Спатканне з дзіцячай кнігай усляпую».

У Гродне «Спатканне з кнігай усляпую» адбылося ў верасні 2021 года. Тады ў акцыі прынялі ўдзел больш за 200 чалавек. Удзельнікі абменьвалі кнігамі Віктора Гюго, Эрых Марыя Рэмарк, Агаты Крысці, Яўгена Замяціна.

Як даўно ў Гродне працуе OZ

Сетка OZ у Гродне працуе са снежня 2016 года. Асноўны тавар там — кнігі, тавары для школы, творчасці і хобі, канцылярыя, настольныя гульні, касметыка. Сёння ў Гродне працуе тры крамы OZ: на Савецкай, у ГЦ OldCity і ў ГЦ Triniti.

Чытайце таксама:Крама OZ Home з таварамі для дома пачала працаваць у Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025