Навіны

Дальнабойнікі стаяць у пункце пропуску «Брэст» па 100 гадзін без руху

Пасля закрыцця пункта пропуску «Баброўнікі-Бераставіца» ў адзіным польска-беларускім пункце пропуску «Брэст» пачаўся калапс, лічыць беларускі дальнабойнік. Яны вымушаныя стаяць у чарзе па 100 гадзін.

«…палякі на памежным пераходзе ў Брэсце не працуюць. Мы, дальнабойнікі, стаім па 100 гадзін без руху. Там калапс. На адзін пераход занадта шмат машын. Беларускія ўлады нічога не робяць», — лічыць дальнабойшчык.

Паводле яго, беларускія ўлады паставілі некалькі экіпажаў ДАІ. Яны не абмяркоўваюць з польскім бокам магчымасці працаваць бесперабойна. «А пакутуем мы», — заключае дальнабойнік. Ён мяркуе, што неўзабаве пачнецца дэфіцыт тавараў.

Міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Камінскі 23 сакавіка паведаміў, што памежны пункт пропуску «Баброўнікі» адкрыюць на наступны дзень пасля вызвалення журналіста Анджэя Пачобута. Яго закрылі 10 лютага — неўзабаве пасля вынясення прысуду палітзняволенаму журналісту.

Чытайце таксама: Тавары знікнуць, транспарт падаражэе, а Пачобута наўрад ці выпусцяць хутка. Эксперты — пра эфекты ад закрыцця «Баброўнікаў»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025