Праект рэканструкцыі будынка на Калючынскай. Крыніца: Facebook Мечыслава Супрона
З’явіліся фота праекта рэканструкцыі будынка па адрасе Калючынская, 5. Зараз яго займае аддзел мастацтва Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага.
Фота апублікаваў у сваім Facebook краязнаўца Мечыслаў Супрон. Паводле яго, праект рэканструкцыі ўжо ўзгоднены з Міністэрствам культуры.
Бачна, што да будынка дадасца мансардны паверх, будзе задзейнічаны ўнутраны двор. Зараз у двор будынка ёсць праход з Савецкай вуліцы.
Будынак з’явіўся паміж 1861 і 1873 гг., піша Мечыслаў Супрон. Быў флігелем-стайняй дома Ясяноўскіх («гатэль Маскоўскі», вул. Савецкая, 23).
Паводле даведніка «Біяграфія гарадзенскіх вуліц», меркавана, гэта дом Паплаўскага, збудаваны ў стылі эклектыкі ў 1889 годзе. Перад Першай сусветнай вайной там жыла Кацярына Баркоўская, утрымальніца прыватнай 7-гадовай жаночай гімназіі. З 1924 года там працавала спажывейкая крама Фейгі Лазоўскай.
Чытайце таксама:
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…