Навіны

У Іўі асудзілі ксяндза за п’янае ДТЗ са смяротным вынікам

Ксяндза Дзяніса Бразінскага, які ў красавіку 2022 года патрапіў у аварыю і пакінуў на яе месцы паміраючага пасажыра, асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі. Такі вырак вынес суд Іўеўскага раёна 10 сакавіка 2023 года.

Ксёндз Дзяніс Бразінскі. Крыніца: catolic.by

Што адбылося

У красавіку 2022 года на трассе Лубяняты — Галімшчына — Вігушкі 30-гадовы Бразінскі за стырном Volkswagen выехаў за праезжую частку. Машына перакулілася некалькі разоў. 31-гадовы пасажыр атрымаў цяжкія траўмы і не мог аказаць сабе дапамогу, а таксама выклікаць хуткую. Кіроўца пакінуў месца здарэння, а пасажыр памёр.

У час следства абвінавачваемы сцярджаў, што не памятае абставіны ДТЗ. Паводле следчых, Бразінскі ўгнаў машыну у свайго сябра, з якім ён у той дзень спажываў алкаголь. Калі ўладальнік аўто сышоў спаць, асуджаны вырашыў скарыстацца аўтамабілем і пакатацца са знаёмым. Поводле экспертызы, у час здарэння аўтамабіль ехаў з хуткасцю 114 км/г замест дазволеных 90.

У чым яго абвінавацілі

Бразінскага абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі.

  • арт. 317 ч. 4 (парушэнне правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе у стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека);
  • арт. 159 ч. 3 (заведамае пакіданне ў небяспецы, здзейсненае асобай, якая сама па неасцярожнасці паставіла пацярпелага ў небяспечны для жыцця і здароўя стан);
  • арт. 214 ч. 1 (угон).
Дзяніс Бразінскі ў залі суда. Крыніца: Telegram-канал «Гродненские сливы».

Што вядома пра асуджанага

Ксёндз Дзяніс Бразінскі паходзіць са Смаргоні. У 17 гадоў пачаў навучанне ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Пасля яе сканчэння ў 2016 годзе ён служыў у Магілёве, у 2017−2020 гг. у Фарным касцёле ў Лідзе, потым ў Гродзенскай катэдры, а да лістапада 2021 года — у Іўі. Апошняе месца служэння ксяндза — Архікатэдральны касцёл у Мінску.

UPD. Стала вядома, што пакаранне хочуць узмацніць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025