Навіны

У Гродне затрымалі супрацоўніка «Гродна Азот». Ён быў сябрам незалежнага прафсаюзу

44-гадовы Максім Сенік затрыманы ў Гродне. Яго ўзялі пад варту і змясцілі ў СІЗА турмы № 1 Гродна. Відэа з затрыманым паказалі ў Telegram-канале ATN_NEWS.

«Прытрымліваўся апазіцыйных поглядаў і ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Таксама з’яўляўся сябрам незалежнага прафсаюза ААТ „Гродна Азот“. Паддаўшыся ўплыву лідара страйкама „Гродна Азот“ Юры Рававага, скідваў інфармацыю, якую ён размяшчаў у замежных СМІ», — паведаміў мужчына.

Таксама ён «абражаў прэзідэнта» ў Telegram-каналах, работнікаў органаў улады, міліцыянтаў. А яшчэ — перадаваў інфармацыю тэлеканалу «Белсат».

Максім сказаў на відэа, што Рававы «скраў іх грошы, як і Ціханоўская, і Латушка», а ён хоча выйсці з турмы і быць з сям’ёй. У канцы відэа мужчына заплакаў.

Першасную арганізацыю Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ «Гродна Азот» прызналі экстрэмісцкай разам з забаронай дзейнасці і ліквідацыі. Андрэя Ханевіча, старшыню арганізацыі, асудзілі на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Лідар стачкама Юрый Рававы са жніўня 2020 года знаходзіцца ў эміграцыі.

Затрыманні па палітычных матывах актывізаваліся 9 сакавіка. Некаторых затрыманых у Гродне ў той жа дзень адпускалі са штрафам, некаторых затрымлівалі да суда. Вядома пра тых, каго адпраўлялі на суткі. 13 сакавіка ў гродзенскіх судах вынеслі некалькі рашэнняў па адміністрацыйных справах. Паўла Якубеля арыштавалі на 15 сутак. Уладзіміра Пруднікава аштрафавалі на 20 базавых велічынь (740 рублёў). Па артыкуле 19.11 КаАП аштрафавалі яшчэ мінімум два чалавекі.

UPD 15.20. Максім Сенік — электраманцёр аднаго з цэхаў прадпрыемства. Ён знаходзіцца ў СІЗА некалькі месяцаў. Яго затрыманне не звязанае з акцыяй па затрыманні фур, паведамляе Юры Рававы. «Калі ласка, не панікуйце, усе гэтыя укіды зробленыя толькі для таго, каб страшыць вас. З таго, што кажа Максім на відэа, не хлусня толькі тое, што ён быў сябрам незалежнага прафсаюза. Вядома, аказваўся велізарны псіхалагічны ціск. Максіма вымусілі гэта сказаць», — сказаў Юрый.

UPD 13 чэрвеня. Актывісту незалежнага прафсаюза БНП на ААТ «Гродна Азот» прысудзілі чатыры гады калоніі. У Гродзенскім абласным судзе 12 чэрвеня вынесены прысуд актывісту прафсаюзнай арганізацыі БНП на ААТ «Гродна Азот» Максіму Сеніку. Палітвязня абвінавацілі паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: абраза Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368), садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361−4 і ч. 1 арт. 361−2), паведамляе «Вясна». Судовы працэс пачаўся 5 чэрвеня, яго вёў суддзя Мікалай Рачынскі.

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025