На пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму асудзілі Андрэя Ханевіча, старшыню першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ «Гродна Азот». Прысуд абвясцілі 16 лістапада ў Гродзенскім абласным судзе, паведамляе Беларускі Незалежны прафсаюз.

Яго судзілі па двух крымінальных артыкулах: 369 заўв. 1 — Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь і 361 заўв. 4 ч. 2 — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Андрэй Ханевіч — 47-гадовы апаратчык цэха «Карбамід-3», бацька траіх дзяцей. Некалькі разоў адбываў адміністрацыйны арышт.

Столькі ж запатрабаваў дзяржабвінаваўца па справе. Верагодна, яго заключылі пад варту.

Крымінальную справу распачалі па факце гутаркі з журналістам тэлеканала «Б**сат», падчас якой Андрэй «перадаў нейкія дадзеныя». Тэлефон Андрэя праслухоўвалі, а запісвалі размовы супрацоўнікі спецслужбаў. Ханевіч здагадваўся аб гэтым, паведамляе сайт Беларускага Незалежнага Прафсаюза.

Чытайце таксама: