Краму “Адзенне ReNew” адкрыюць у Гродне на вуліцы Савецкая,5. Гэта адбудзецца 15 сакавіка. Яе размясцілі ў памяшканні дзе раней была крама Mark Formelle. Якая зараз знаходзіцца ў гандлёвым доме “Нёман”, паведаміў Telegram-канал “Туси в Гродно”. 

На Савецкай адкрываецца сэканд-хэнд “Адзенне ReNew”
Новая крама адзення на вуліцы Савецкая. Крыніца: Telegram-канал “Туси в Гродно”

“Рэнавацыя адзення – лепшае для цябе і прыроды”, – адзначана на сайце-візітоўцы.

Новая крама – частка вялікай сеткі “Адзенне з Еўропы”. Новае месца ўласнікі называюць “Адзенне з Еўропы Level up” і “сэканд-хэндам новага ўзроўню”. Шыльда і Instagram крамы аформлены цалкам па-беларуску. У Instagram прапануюць гатовыя лукі з пазначэннем брэндаў і коштаў.

На Савецкай адкрываецца сэканд-хэнд “Адзенне ReNew”
Новая крама адзення на вуліцы Савецкая. Крыніца: Telegram-канал “Туси в Гродно”

Адкрыццё пройдзе 15 сакавіка ў 10:00.

Дзе: Савецкая, 5;

Рэжым працы: 10.00 – 20.00 штодзень.

UPD. “Адкрываючы краму ў пешаходнай частцы горада мы ў першую чаргу хацелі падтрымаць еўрапейскі трэнд разумнага спажывання. Гэта новы фармат крам сэканд-хэнд, якія даюць вопратцы другое жыццё, другое дыханне. Тэндэнцыі 2023 года, гэта ўсвядомленае спажыванне, захаванне экалогіі і эканомія рэсурсаў. Такія крамы можна сустрэць у цэнтры многіх сталіц Еўропы”, –сказала дырэктарка крамы Вольга.

Паводле словаў дырэктаркі крамы, у іх пакуль няма канкурэнтаў. А крама можа здзівіць пакупніка дызайнерскім інтэр’ерам, экслюзіўным таварам з Швецарыі і Мілана, а таксама абслугоўваннем.