Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве. Фота: intex-press.by
Помнік беларускай паэтцы Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве пад пагрозай зносу. Пра гэта Адміністрацыю прэзідэнта просіць гродзенская актывістка Вольга Бондарава. Яна прапануе ліквідаваць помнік «без прыцягнення непатрэбнай увагі грамадскасці».
Помнік усталявалі ў 2003 годзе. Устаноўку не ўзгаднілі з адміністрацыяй горада, аднак на адкрыцці праводзілі літургію сакратар Гродзенска-Ваўкавыскай епархіі айцец Анатоль, настаяцель гродзенскай Каложскай царквы Аляксандр і настаяцель зэльвенскай царквы айцец Аляксандр.
Бондарава правяла кансультацыі з начальнікам упраўлення па ідэалагічнай рабоце і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігарам Булаўкам і намеснікам старшыні Зэльвенскага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце Галінай Раманчук. Яны пагадзіліся з неабходнасцю зносу помніка.
Паколькі было благаслаўленне, на знос трэба атрымаць дазвол царквы. Восенню 2022 года Бондарава накіравала зварот на імя мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна з просьбай даць згоду Праваслаўнай Царквы на ліквідацыю помніка ў Зэльве, паведаміла актывістка кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Ігару Сергіенку. Яна просіць даць ацэнку ўстаноўцы і садзейнічаць у ліквідацыі «без прыцягнення непатрэбнай увагі грамадскасці».
Таксама Бондарава папрасіла генеральнага пракурора Андрэя Шведа пакараць адказных за ўстаноўку помніка — мясцовыя і абласныя ўлады.
Бондарава лічыць, што наяўнасць помніка парушае Закон Рэспублікі Беларусь «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму». На думку Вольгі, помнік прыносіць «невымоўныя пакуты ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ўсё яшчэ жывуць, і вязням германскіх канцлагераў».
Бібліятэка ў Каложскай царкве перастала насіць Ларысы Геніюш яшчэ вясной 2022, паведамляе Вольга Бондарава. Пра гэта яна ў канцы 2022 года прасіла Веніяміна, мітрапаліт Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі.
На сайце царквы навіны 2016 года аб адкрыцці парафіяльнай бібліятэкі ў гонар Ларысы Геніюш ужо няма, заўважыў Telegram-канал «Хрысціянская візія».
Ларыса Геніюш-беларуская паэтка, генэральны сакратар Ураду БНР на эміграцыі. Родам са Жлобаўцаў Воўпінскай воласці Гродзенскага павета. Зараз гэта Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласці. У Зэльву пераехала да мужа. Бацька Ларысы быў расстраляны як кулак, а маці і дзве малодшыя сёстры сасланыя ў Казахстан, адкуль так і не вярнуліся. Два браты Ларысы загінулі ў баях Другой сусветнай вайны. Пасля вайны была арыштаваная і атрымала 25 гадоў лагераў, з якіх адбыла восем гадоў. Беларусы тройчы звярталіся ў пракуратуру па рэабілітацыю паэткі-у 1956, 1999 і 2017 гадах, але атрымлівалі адмовы.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…