Імпрэза «Масленіца па-гродзенску» адбудзецца 4 сакавіка на Савецкай плошчы. Яе аб’ядналі з кірмашом «Казюкі», паведаміў Telegram-канал «Гродна Плюс». Раней святкаванне «Масленіцы» адмянілі праз кепскае надвор’е.
Фестываль «Масленіца па-гродзенску» пачнуць у 12:00. Праграма запланавана да 17:00. Паводле афішы там будуць «забавы на любы густ і ўзрост», скокі, карагодныя спевы, спартовыя спаборніцтвы і гульні.
Паралельна з «Масленіцай» будзе адбывацца кірмаш «Казюкі». На Савецкай плошчы ўсталююць намёт. У ім выставяць вырабы з саломы, таксама на плошчы адбудуцца майстар-класы ад рамеснікаў і майстроў з раённых дамоў рамёстваў.
Чытайце таксама: «Ніводнай заяўкі з-за мяжы». На Казюкі ў Гродне збяруцца толькі беларускія рамеснікі
У 2022 годзе гарадскія чыноўнікі вырашылі адзначаць Масленіцу на плошчы Леніна. Тады святкаванне выпала на 6 сакавіка (паводле традыцыі - за 56 дзён да праваслаўнага Вялікадня).
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…