Прадаваць кветкі да 8 сакавіка ў Гродне можна толькі ў акрэсленых месцах. Прадаўцу трэба заплаціць арэнду за месца для гандлю, паведаміла Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка.

Цюльпаны - традыцыйны падарунак на 8 сакавіка
Цюльпаны. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com

Дзе можна прадаваць кветкі

З 6 па 9 сакавіка 2023 года жывыя кветкі можна прадаваць па 40 адрасах у горадзе. За продаж кветак у іншых месцах можна атрымаць штраф да пяці базавых велічынь для фізічнай асобы (185 рублёў), ад пяці да дзесяці базавых для індывідуальнага прадпрымальніка (185−370 рублёў), ад 10 да 12 базавых для юрыдычнай асобы (370−44 рублі). Гродзенская ЖКГ сумесна з іншымі органамі будзе праводзіць рэйды.

Ленінскі раён

  • Побач з крамай «Баторыя» на вул. Стэфана Баторыя, 10;
  • Побач з крамай «Ратушны» на вул. Савецкай, 1;
  • Побач з ГД «Нёман» на вул. Савецкай, 18;
  • Побач з крамай «Санта» на бульвары Ленінскага Камсамола, 44б;
  • Побач з міні-рынкам «Дзевятоўка» і будынкам на вул. Дзяржынскага, 113Б
  • Побач з домам № 32 і крамай «Еўраопт» на вул. Ліможа;
  • Побач са скверам на вул. Будзёнага;
  • Побач з крамай «Бакалея Гродна» на вул. Брыкеля, 10;
  • Побач з домам на вул. Віктара Саяпіна, 12А;
  • Побач з домам на вул.Віктара Глухава, 5А;
  • Побач з крамай на вул. Урублеўскага, 26А;
  • Побач з будынкам на вул. Урублеўскага, 44;
  • Побач з рэстаранам «Залатое цяля» на бульвары Ленінскага Камсамола, 29;
  • Побач з крамай «Квасоўскі Двор» на вул. Болдзіна, 16;
  • Побач з крамай каля ўніверсама «Рытэйл» на вул. Максіма Горкага, 88;
  • Пообач з крамай «Дабраном» на вул. Максіма Горкага, 53;
  • Побач з універсамам «Рытэйл» на вул. Максіма Горкага, 75;
  • Побач з крамай «Родны Кут» на вул. Гожскай, 3
  • Побач з крамай «Алмі» на вул. Белыя Росы.

Кастрычніцкі раён

  • Побач з прыпынкам «Аўтавакзал» на праспекце Касманаўтаў (няцотны бок);
  • Побач з прыпынкам «Аўтавакзал» на праспекце Касманаўтаў (цотны бок);
  • Побач з канчатковым прыпынкам «Вішнявец» на вул. Крамко;
  • Побач з міні-рынкам «Фолюш» на вул. Лізы Чайкінай;
  • Побач з крамай «Рытэйл» на праспекце Янкі Купалы, 49;
  • Побач з крамай «Алмі» на вул. Агінскага, 22;
  • Побач з крамай «Рытэйл» на Індурскай шашы, 8;
  • Побач з крамай «Алмі» на вул. Кабяка, 13;
  • Побач з крамай «Рытэйл» на вул. Паповіча, 14;
  • Побач з крамай «Алмі» на вул. Савецкіх пагранічнікаў, 110А;
  • Побач з прыпынкам «Сярэдняя школа № 37» на вул. Соламавай (цотны бок);
  • Побач з прыпынкам «крама „Фламінга“» на вул. Соламавай (няцотны бок);
  • Побач з гандлёвым цэнтрам Kazzarma Mall на вул. Шчорса, 11А;
  • Побач з прыпынкам «Гасцініца „Турыст“» на праспекце Янкі Купалы (цотны бок);
  • Побач з прыпынкам «Аўтобусны парк» на праспекце Янкі Купалы;
  • Побач з прыпынкам «Станцыя пералівання крыві» на вул. Кабяка (няцотны бок);
  • Побач з крамай «Светлафор» на вул. Вялікая Альшанка, 1;
  • Побач з крамай «Санта» на вул. Вялікая Альшанка, 13;
  • Побач з крамай «Фламінга» на вул. Кляцкова, 21Б;
  • Побач з канечным прыпынкам «Фолюш» на вул. Соламавай.

Што трэба каб арандаваць месца

Для атрымання дазволу на гандаль трэба падпісаць дамову арэнды. Перад гэтым — запоўніць заяву для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб альбо фізічных асоб.

Заявы прымаюць з 20 лютага на вул. Кірава, 32 (уваход са двара). Час працы: панядзелак — пятніца з 08:00 да 17:00 (абед з 13:00 да 14:00).

Юрыдычнай асобе могуць прадаставіць неабмежаваную колькасць месцаў, але не больш за тры па адным адрасе. Індывідуальны прадпрымальнік можа атрымаць да чатырох месцаў, але не больш за 3 па адным адрасе. Фізічная асоба — толькі адно месца і толькі па адным адрасе.

Арэндная аплата за месца ў 3 кв.м — 1,2 базавых велічыні (20,28 рублёў). Аплату трэба здзейсніць па:

  • р/р BY34 BAPB 3012 2253 2001 4000 0000,
  • ААТ «Белаграпрамбанк», BIC: BAPBBY2X,
  • УНП 500 048 360,
  • код плацяжа — 21 801 арэнда нерухомасці.