Імпрэза “Масленіца па-гродзенску” адбудзецца 4 сакавіка на Савецкай плошчы. Яе аб’ядналі з кірмашом “Казюкі”, паведаміў Telegram-канал “Гродна Плюс”. Раней святкаванне “Масленіцы” адмянілі праз кепскае надвор’е. 

Масленіцу адсвяткуюць разам з Казюкамі: калі і дзе ў Гродне адбудуцца праводзіны зімы
Святкаванне масленіцы ў лесапарку “Пышкі”. Архіўнае фота Hrodna.life

Фестываль “Масленіца па-гродзенску” пачнуць у 12:00. Праграма запланавана да 17:00. Паводле афішы там будуць “забавы на любы густ і ўзрост”, скокі, карагодныя спевы, спартовыя спаборніцтвы і гульні. 

Паралельна будзе адбывацца іншае свята

Паралельна з “Масленіцай” будзе адбывацца кірмаш “Казюкі”. На Савецкай плошчы ўсталююць намёт. У ім выставяць вырабы з саломы, таксама на плошчы адбудуцца майстар-класы ад рамеснікаў і майстроў з раённых дамоў рамёстваў.

Чытайце таксама: «Ніводнай заяўкі з-за мяжы». На Казюкі ў Гродне збяруцца толькі беларускія рамеснікі

Летась масленіцу таксама святкавалі ў цэнтры

У 2022 годзе гарадскія чыноўнікі вырашылі адзначаць Масленіцу на плошчы Леніна. Тады святкаванне выпала на 6 сакавіка (паводле традыцыі – за 56 дзён да праваслаўнага Вялікадня).