Навіны

Палкоўніка асудзілі, журналіста пазбавілі перадач, гродзенца судзяць за агентурную дзейнасць. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Падпалкоўніка запасу пазбавілі звання і асудзілі на пяць гадоў калоніі за каментары ў інтэрнэце. Журналіста Алеся Любенчука ў калоніі пазбавілі пасылак, перадач і спатканняў. У Гродне судзяць за агентурную дзейнасць. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 20 па 26 лютага.

Падпалкоўніка запасу пазбавілі звання і асудзілі на пяць гадоў калоніі за каментары ў інтэрнэце

У Гродзенскім абласным судзе асудзілі Андрэя Быкава па:

  • арт. 366 ч. 1 КК — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак;
  • арт. 361 ч. 3 КК — Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 366 ч. 2 КК — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак;
  • арт. 367 ч. 2 КК — Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 368 ч. 2 КК — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 130 ч. 1 КК — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
  • арт. 369 КК — Абраза прадстаўніка ўлады.

Суддзя Васіль Скок прызначыў Андрэю пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 50 базавых велічынь, а таксама пазбаўленне звання падпалкоўніка запасу, паведамляе «Вясна».

Таксама Васіля змясцілі ў пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Андрэй Быкаў. Фота: «Вясна»

ИІнфармацыйная прадукцыя Telegram-чата «Говорит Беларусь» і Telegram-канала «Беларусь online» прызнаная экстрэмісцкай

Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 17 лютага 2023 года.

Раней паведамлялі, што спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў значна скараціўся: з 506 да 490 старонак. Верагодна, яго рэдагавалі: цяпер у спісе 513 старонак.

У Гродне судзяць за агентурную дзейнасць

Ежы Жывалеўскі пачнуць судзіць 27 лютага ў Гродзенскім абласным судзе. Яго абвінавацілі паводле арт. 358 заўв. 1 КК «Агентурная дзейнасць».

Гэта значыць, што ён нібыта супрацоўнічаў са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы, міжнароднай альбо замежнай арганізацыяй, і здзейсніў дзеянні, загадзя накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Яму пагражае ад трох да сямі гадоў.

Прыродаахоўнае грамадскае аб’яднанне «Ачысцім свет разам» ліквідуюць праз суд

Лідскую арганізацыю ліквідуюць у Гродзенскім абласным судзе па заяве Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Пасяджэнне пройдзе 20 сакавіка.

Арганізацыю зарэгістравалі ў пачатку 2020 года. У аб’яднанні было 10 чалавек. Якіх-небудзь мерапрыемстваў у 2021 годзе яны не праводзілі.

Па вяртанні ў Беларусь затрыманая Аляксандра Каско

У лютым 2023 года яна адбыла 10 дзён адміністрацыйнага арышту паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць». Яе падверглі арышту ў судзе Ваўкавыскага раёна, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».

Аляксандра Каско. Фота: Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область»
Затрыманы ў Гродзенскай вобласці. Скрыншот Hrodna.life

У Лідзе затрымалі аўтаслесара

Затрыманне адбылося на гэтым тыдні. Сілавікі сцвярджаюць, што яго затрымалі за рэгістрацыю ў плане «Перамогі».

Мастакам у Гродне няма дзе паказаць працы. Замест галерэй яны выстаўляюцца ў барах і кафэ

У горадзе закрыліся амаль усе прыватныя галерэі. У дзяржаўных выставачных залах — справаздачныя экспазіцыі, а чарга, каб выставіцца — год. Лічбавай жа прасторы для творцаў бывае недастаткова — карціны трэба паглядзець, дакрануцца і нават панюхаць.

Журналіста Алеся Любенчука ў калоніі пазбавілі пасылак, перадач і спатканняў

Журналіста затрымалі 26 траўня 2022 года ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна. Алесь займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Навагрудчыны.

Яго асудзілі паводле ч. 3 арт. 361−1 КК «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» на тры гады калоніі. Яго накіравалі ў магілёўскую калонію № 15. Па прыбыцці, пакуль Алесь быў на каранціне, адміністрацыя калоніі пазбавіла яго пасылак, перадач і спатканняў тэрмінам на тры месяцы за парушэнне «правілаў унутранага распарадку».

Аляксандр Любянчук. Фота: «Вясна»

У Гродне стварылі ваенна-патрыятычны клуб «Карбышаўцы»

Ён адкрыўся на базе 557-й інжынернай брыгады, перадае БелТА. Удзельнікамі клуба сталі 40 хлопчыкаў і дзяўчынак, вучняў 8−9-х класаў СШ № 15 Гродна.

«Дзякуючы гэтаму клубу мы зможам яшчэ ў большай ступені развіць у навучэнцаў любоў да Радзімы, любоў і павагу да маці, павагу да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама павысіць прэстыж службы ў войску», — адзначыла дырэктар СШ № 15 ім. Д. М. Карбышава Віта Мішкель.

Школьнікі будуць вывучаць інжынерную справу, наведваць летні лагер на базе вайсковай часткі, насіць ваенную форму, вучыцца разбіраць зброю і аказваць першую медыцынскую дапамогу.

«Карбышаўцы». Фота:"БелТА"

КДБ з пачатку года затрымаў больш за 10 завербаваных сілавікоў

Пра гэта паведаміў кіраўнік КДБ Іван Церцель. Ён адзначыў «актывізацыю выведкі спецслужбаў калектыўнага Захаду». На яго думку, галоўную цікавасць уяўляюць вярбоўка сілавікоў і дзяржслужачых, і асобы, якія могуць здабыць інфармацыю закрытага характару.

Паводле яго слоў, дзеючая рэдакцыя арт. 356 КК «Здрада дзяржаве» не ахоплівае ўсе патэнцыйна ўразлівыя катэгорыі служачых дзяржапарату. Ён прапануе пашырыць яе на катэгорыю «службовыя асобы, якія займаюць дзяржаўныя пасады», якая аб’ядноўвае ўсіх прадстаўнікоў улады.

Новыя «экстрэмісты»

Саламенік Вольга Іванаўна, Трыфанаў Уладзімір Анатольевіч, Петушкоў Аляксандр Анатольевіч, Ханевіч Андрэй Мікалаевіч, Медвецкі Дзмітрый Віктаравіч 24 лютага папоўнілі пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Новыя палітвязні

Канстанціна Ханіна з Астраўца, Андрэя Быкава са Смаргоні і Андрэя Шкляра з Гродна 23 лютага прызналі палітвязнямі.

Міністр юстыцыі: у Беларусі застанецца 3−4 партыі

«Колькасць партый зменшыцца да 3−4. [ … ] На дарозе партыйнага будаўніцтва застануцца тыя, хто сапраўды карыстаецца аўтарытэтам у нашых людзей, маюць праграму, якая дазволіць разам з нашай дзяржавай развівацца ў розных галінах», — паведаміў Сяргей Хаменка ў праграме «Марков. Ничего личного».

Цяпер у Беларусі 15 партый.

У 2022 годзе беларускія суды вынеслі 33 апраўдальныя прысуды. Гэта 0,08%

Суды разгледзелі 39 946 крымінальных спраў. Асудзілі 38 206 чалавек. Гэта на 1850 або 5,1% больш, чым у 2021 годзе (36 356). Апраўдальныя прысуды вынеслі ў дачыненні да 33 чалавек.

Больш за ўсё чалавек асудзілі за крадзеж маёмасці (14 824 чалавекі, або 38,8%) і ўхіленне бацькоў ад утрымання дзяцей (5660 чалавек, або 14,8%).

У Гродне затрымалі Ірыну Савашынскую

23 лютага ў Гродне затрымалі 36-гадовую маці дваіх непаўналетніх дзяцей Ірыну Савашынскую. Паведамляецца, што за ёй сачылі і затрымалі каля крамы. Дома ў яе правялі ператрус. Вядома, што яе затрымалі ў межах крымінальнай справы, але падрабязнасці невядомыя. Цяпер яе ўтрымліваюць у ІЧУ Гродне, паведамляе «Вясна».

Ірына Савашынская. Фота: «Вясна»

Кіраўніка міліцыі Гродна зрабілі генералам. Раней ён пагражаў расправай падпісчыкам «экстрэмісцкіх» Telegram-каналаў

Лукашэнка надаў званне генерал-маёра міліцыі палкоўніку міліцыі Дзмітрыю Разянкову, начальніку УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Ужо на пасадзе кіраўніка гродзенскай міліцыі новы генерал запомніўся пагрозамі сотням тысяч падпісантаў «экстрэмісцкіх» Telegram-каналаў. За падпіску будуць прыцягваць да адказнасці, а выключэннем могуць стаць толькі тыя, хто падпісаўся «па дурасці» — у індывідуальным выпадку.

Дзмітрый Рэзянкоў. Фота: БелТА

Улады выпраўляюць з Беларусі мігрантаў з Сірыі, Палестыны і Шры-Ланкі. А раней ладзілі для іх фестываль на мяжы

Ад пачатку 2023 улады сталі больш жорстка кантраляваць законнасць знаходжання замежнікаў на тэрыторыі Беларусі. А яшчэ ў 2021 для мігрантаў праводзілі на мяжы фестываль «Беларусь гасцінная» і арганізоўвалі часовае жытло.

Афармленне недакументаваных мігрантаў. Скрыншот рэпартажу «Гродна Плюс»

Марзалюк або Бондарава? Прыхільнікі ўлады высвятляюць, хто «псеўдапатрыёт», а хто сапраўдны

На сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета рэспублікі 22 лютага дэпутат Ігар Марзалюк задаў генпракурору Андрэю Шведу пытанне наконт актыўнасці ў сацсетках «блогераў-псеўдапатрыётаў». Вольга Бондарава з Гродна абурылася выказваннямі дэпутата і ў адказ таксама напісала зварот у пракуратуру.

Ігар Марзалюк. Фота прэс-службы Парламента

Назву змянілі, а сэнс — не. Чаму ў Беларусі трымаюцца савецкай традыцыі святкавання 23 лютага

Дзень абаронцаў Айчыны 23 лютага адзначаюць ужо больш за 100 гадоў. У сучаснай Беларусі гэты дзень не з’яўляецца афіцыйным выхадным днём, але ў календары гэтая дата святочная. Hrodna.life успомніў, як з’явілася свята, і спытаў палітолагаў, чаму гэты дзень важны для ідэалогіі і ці зменіцца стаўленне да гэтай даты пасля пераменаў.

Свята 23 лютага. Фота: Hrodna.life

У Гродне адрамантуюць турму. За 500 000 рублёў

Капітальны рамонт правядуць у турме № 1 Гродна. Работы павінны выканаць, не спыняючы выкарыстанне аб’екта. Сярод іншага, заменяць вентыляцыю — папярэдняя не адпавядала нормам. Хацелі дэмантаваць коміны на гарышчы — але гэтага не дазволіла рабіць Міністэрства культуры. Журналісты Hrodna.life вывучылі будаўнічы праект і разабраліся, што менавіта адрамантуюць на гістарычным аб’екце.

Фірма-пракладка ад райвыканкама і шлях у Дубай праз Літву. Як «Гродна Азот» абыходзіць санкцыі

«Гродна Азот» абыходзіць еўрапейскія санкцыі, выкарыстоўваючы фірмы-пракладкі. Удалося высветліць дэталі працы двух такіх фірмаў. Адну з фірм для паставак угнаенняў за мяжу па шэрых схемах адкрыў Гродзенскі райвыканкам. Адна з фірмаў перавозіць ўгнаенні на фурах, іншая — па чыгунцы. На схемах перавозкі зарабляюць у тым ліку бізнэсы-«кашалькі» Аляксандра Лукашэнкі.

У Беларусі затрымліваюць нелегальных мігрантаў - у Гродне знайшлі дзве групы. Палітыка змянілася?

У Гродне паведамілі аб затрыманні дзвюх групаў незаконных мігрантаў «усходніх нацыянальнасцяў». Іх знайшлі ўчастковыя інспектары. А з 15 па 17 лютага ў Беларусі правялі Рэспубліканскае комплекснае мерапрыемства «Нелегал». Дакладную колькасць затрыманых не назвалі.

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024