Новости

Кіраўніка міліцыі Гродна зрабілі генералам. Раней ён пагражаў расправай падпісчыкам «экстрэмісцкіх» Telegram-каналаў

Лукашэнка надаў званне генерал-маёра міліцыі палкоўніку міліцыі Дзмітрыю Разянкову, начальніку УУС Гродзенскага аблвыканкама. Агулам сёння з’явілася шэсць новых генерал-маёраў.

Кіраваць Гродзенскай міліцыяй Разянкова прызначылі 29 красавіка 2021 года.

Дзмітрый Разянкоў нарадзіўся 17 жніўня 1972 года ў Полацку. У органах унутраных спраў працуе з 1995 года. Пачынаў кар’еру оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку, быў першым намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў Полацкага гарвыканкама, начальнікам крымінальнай міліцыі, пералічвае grodno.ohrana.gov.by. З 2011 па 2015 год узначальваў Наваполацкі ГАУС. З 2015 года першы намеснік начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама. Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» трох ступеняў.

Пагражаў за падпіскі, абяцаў спыняць на вуліцах

Ужо на пасадзе кіраўніка гродзенскай міліцыі новы генерал запомніўся пагрозамі сотням тысяч падпісантаў «экстрэмісцкіх» Telegram-каналаў. За падпіску будуць прыцягваць да адказнасці, а выключэннем могуць стаць толькі тыя, хто падпісаўся «па дурасці» — у індывідуальным выпадку: «Калі чалавек падпісаўся па дурасці, спатыкнуўся, у яго была магчымасць адпісацца ад канала, але ён гэтага не зрабіў, але ў супольнасці ён не ўдзельнічае, прыцягваць яго да адказнасці — не зусім правільна. Таму ў кожным выпадку індывідуальна будзем разбірацца. Рабіць чалавека без віны вінаватым ніхто не будзе. Але калі ён наўмысна, карысліва гэтым займаўся, ды яшчэ і атрымліваў за гэта сродкі, павінен панесці адказнасць».

Да «найбольш актыўных падпісантаў» будуць прыходзіць дадому з ператрусам, каб знайсці сведчанні «іншых злачынстваў», паабяцаў тады Разянкоў. Ён упэўнены, што ў кватэрах такіх людзей ёсць «бчбшная» сімволіка, а ў асабістых перапісках яны пішуць заклікі да звяржэння дзейнай улады.

На вуліцы для праверкі тэлефона людзей могуць спыніць не толькі калі «ёсць падставы, што вы здзейснілі правапарушэнне, ці ў нас ёсць пра вас нейкая інфармацыя», але нават калі «вы сваім выглядам правакуеце, даяце падставу».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025