У Гродне патрэбныя больш за 90 павароў - вакансіі размешчаныя на сайце службы занятасці. Для ахвотных правядуць прафесійныя курсы на базе Гродзенскага дзяржаўнага каледжа галіновых тэхналогій. Яны цягнуцца тры месяцы, студэнтам выплачваюць стыпендыю, а потым прысвойваюць разрад і кваліфікацыю.

Выпускнікам забяспечваюць працоўныя месцы ў прыватных і дзяржаўных арганізацыях грамадскага харчавання. Тэлеканал «Гродна Плюс» запэўнівае, што папулярнасць і запатрабаванасць прафесіі расце, з кожным новым наборам растуць і групы навучэнцаў.

Якія заробкі ў повараў?
Повару на 0,25 стаўкі гатовыя заплаціць 250 рублёў (гэта сума да падаткаабкладання, то бок ад яе трэба яшчэ адняць 13%). Спецыялісту на 0,5 стаўкі заплацяць ад 277 да 360 рублёў. За стаўку — ад 554 да 1000 рублёў.
Якую яшчэ прафесію і працу можна атрымаць?
У 2023 годзе ў Гродне плануюць адкрыць прафесійныя курсы для праваднікоў пасажырскіх цягнікоў. Выпускнікам гарантуюць працаўладкаванне ў Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі. Таксама будуць вучыць слесараў-сантэхнікаў, працоўных па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў, маляроў, абліцоўшчыкаў-плітачнікаў, электрагазазваршычкаў.
Якіх спецыялістаў яшчэ не хапае ў Гродне і вобласці
У студзені 2023 года ў Гродзенскай вобласці патрабаваліся 465 лекараў-спецыялістаў. З іх 101 спецыяліст быў патрэбен у самім Гродне. Лекарам прапаноўвалі месцы ў шпіталях і паліклініках ад 0,12 да 1 стаўкі. Заробак — ад 66,5 да 1600 рублёў.
Чытайце таксама: Амаль 500 лекараў не хапае ў бальніцах і паліклініках Гродзенскай вобласці