На гэтым тыдні новыя тралейбусы пусцяць на маршруты замест транспарту, які вычарпаў свой рэсурс. Пакуль гэта будзе чатыры машыны, цягам месяца — яшчэ сем.

Тры тралейбусы ўжо прывезлі ў дэпо пасля планавага абслугоўвання і праверкі ўсіх сістэм, расказалі на «Гродно Плюс». Яшчэ адзін неўзабаве прывязуць.

Таксама яшчэ сем новых тралейбусаў чакаюць пастаўкі ў найбліжэйшы месяц. Гэта будуць машыны з назапашвальнікамі і аўтаномным ходам. Зараз іх камплектуюць на заводзе. За кошт іх у Гродне змогуць падоўжыць існуючыя маршруты, у тым ліку ў новыя мікрараёны.

Тралейбусы будуць больш камфортнымі для кіроўцаў і пасажыраў. Працоўнае месца кіроўцы зараз аформлена па-іншаму, у кабіне ёсць кандыцыянер, распавёў Генадзь Цвячкоўскі, галоўны інжынер Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення.

Салон прыстасаваны для людзей з інваліднасцю: ёсць пандус і інфарматар для слабавідушчых пасажыраў.

Сродкі на новы транспарт атрыманы з рэспубліканскага бюджэту.

Перад гэтым Гродзенскі аўтапарк папаўнялі ў ліпені 2022 года. У горад пусцілі восем новых тралейбусаў мадэлі OLGERD 321. Па заводзе яна можа быць абсталявана сістэмай аўтаномнага ходу на 20 км, але гэтыя восем тралейбусаў яе не маюць. Іх змяшчальнасць — 99 чалавек, месцаў для сядзення — 26, суткавы прабег — 300 км. Даўжыня такога тралейбуса — 12,5 м, максімальная вага — 18 т. тралейбусы абсталяваныя USB-раздымам, сістэмай нахілу кузава і пандусам для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Чытайце таксама: В Гродно Троллейбусное управление присоединят к Автобусному парку. Чем это поможет и как в других городах?