Кватэру з вокнамі на цэнтральную турыстычную вуліцу горада прадаюць у Гродне. Ёсць і пакой з вокнамі ў двор. Дом быў пабудаваны ў 1895 годзе і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Аб’яву размясціў «Магазин Недвижимости».

Кватэра размешчана на трэцім паверсе трохпавярховага дома на Савецкай, 15. Плошча кватэры — 106,6 м². Магчымая перапланіроўка — апорныя сцены толькі вонкавыя. Ёсць балкон з вокнамі ў падлогу. Санвузел паасобны. У памяшканні касметычны рамонт.

«Усё ў крокавай даступнасці: славутасці, музеі, тэатры, дом культуры, паркі Жылібера і Каложскі, грамадскі транспарт, кафэ, рэстараны, гандлёвыя кропкі і цэнтры, дзіцячыя сады, дзве гімназіі, школа г. д. Блізка размешчаны аўта- і чыгуначны вакзалы, заапарк, вялікі рынак, — напісалі прадаўцы. — Вы і ваша сям’я будзеце жыць у самым сэрцы прыгожага горада Гродна!»

Таксама яны адзначаюць, што кватэра выдатна падыходзіць для арэнднага бізнесу і пад офісы. Кошт — $ 111 000 (296 858 рублёў па курсе на 1 лютага 2023).

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: дом каля ракі Котра — для адпачынку і агратурызму