У Ваўкавыску затрымалі прадпрымальніка: арыштавалі 80 грузавікоў, забралі амаль паўмільёнаў долараў

Прадпрымальніка з Ваўкавыска Дзмітрыя Марозава затрымалі разам з супрацоўнікамі і сям’ёй 24 студзеня. Пазней сям’ю адпусцілі. Прычына затрымання — нібыта ўхіленне ад аплаты падаткаў, паведаміў Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Дзмітрый Марозаў. Крыніца: volkovysk.eu

Версія КДК: Раздрабіў бізнес, каб плаціць менш падаткаў

Дзмітрый Марозаў валодае прыватнай фірмай «Мегасила», якая спецыялізуецца на грузавых перавозках. Паводле версіі Ваўкавыскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў, бізнесмен зарэгістраваў яшчэ двух індывідуальных прадпрымальнікаў, на якіх аформіў некалькі крамаў і гандлёвых цэнтраў. Дзяржкантроль сцвярджае, што дзякуючы гэтай схеме Марозаў з 2016 года не даплаціў у бюджэт амаль 270 тыс. рублёў падаткаў.

«Выручка ад здачы ў арэнду камерцыйнай нерухомасці штучна размяркоўвалася паміж трыма суб’ектамі гаспадарання, што дазволіла кожнаму з іх прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання. За кошт неправамернага прымянення асаблівага рэжыму падаткаабкладання бізнесовец ухіліўся ад выплаты падаткаў», — паведамілі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю.

Вынялі грошы і арыштавалі маёмасць

Сілавікі затрымалі чатырох чалавек, аднаго з іх заключылі пад варту. Падчас следчых дзеянняў у падазраваных вынялі больш за $ 200 тыс. і € 250 тыс. Маёмасць Марозава арыштавалі: сярод яе нерухомасць, а таксама транспартныя сродкі.

Бізнесам у сферу грузаперавозак Дзмітрый Марозаў займаецца з 1995 года. Уваходзіў у Савет па развіцці прадпрымальніцтва пры Ваўкавыскім райвыканкаме. Паводле інфармацыі «Волковыск.by» у фірмы «Мегасила» 80 фур і каля 200 супрацоўнікаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025