У Гродзенскім медзе друкуюць 3D-мадэлі костак: выходзіць у 15 разоў танней

Друк 3D-мадэляў костак чэрапа чалавека наладзілі ў Гродзенскім медычным універсітэце. Мадэлі выкананы паводле ўласнага дызайну, паведаміла БелТА са спасылкай на загадчыцу кафедры нармальнай анатоміі Фаціму Гаджыеву.

Гродзенскі медычны ўніверсітэт. Ілюстрацыйнае фота.

«Сумесна з нашым аддзелам адукацыйных інфармацыйных тэхналогій і навукова-медыцынскай інфармацыі мы наладзілі друк 3D-мадэляў костак для навучання студэнтаў нашага універсітэта. Раней мы ўжо друкавалі косткі канечнасцяў, у прыватнасці вялікабярцовай, малабярцовай», — сказала Гаджыева. У распрацоўцы друк мадэляў галаўнога мозгу ў зрэзах.

Супрацоўнікі ўніверсітэта падабралі склад пластыку, адлічбавалі мадэлі натуральных костак і на аснове іх стварылі гатовы 3D-выраб.

Колькі каштуе 3D-мадэль косткі чэрапа

Паводле словаў Гаджыевай, на рынку сярэдняя цана за мадэль косткі чэрапа 100−200 рублёў. На распрацоўку ўніверсітэта выдаткоўваюць ў 10−15 разоў меней — 10−13 рублёў.

Распрацоўку плануюць распаўсюдзіць на ўсе медычныя ўніверсітэты Беларусі.

Чытайце таксама: Амаль 500 лекараў не хапае ў бальніцах і паліклініках Гродзенскай вобласці

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025