Друк 3D-мадэляў костак чэрапа чалавека наладзілі ў Гродзенскім медычным універсітэце. Мадэлі выкананы паводле ўласнага дызайну, паведаміла БелТА са спасылкай на загадчыцу кафедры нармальнай анатоміі Фаціму Гаджыеву.
«Сумесна з нашым аддзелам адукацыйных інфармацыйных тэхналогій і навукова-медыцынскай інфармацыі мы наладзілі друк 3D-мадэляў костак для навучання студэнтаў нашага універсітэта. Раней мы ўжо друкавалі косткі канечнасцяў, у прыватнасці вялікабярцовай, малабярцовай», — сказала Гаджыева. У распрацоўцы друк мадэляў галаўнога мозгу ў зрэзах.
Супрацоўнікі ўніверсітэта падабралі склад пластыку, адлічбавалі мадэлі натуральных костак і на аснове іх стварылі гатовы 3D-выраб.
Колькі каштуе 3D-мадэль косткі чэрапа
Паводле словаў Гаджыевай, на рынку сярэдняя цана за мадэль косткі чэрапа 100−200 рублёў. На распрацоўку ўніверсітэта выдаткоўваюць ў 10−15 разоў меней — 10−13 рублёў.
Распрацоўку плануюць распаўсюдзіць на ўсе медычныя ўніверсітэты Беларусі.
Чытайце таксама: Амаль 500 лекараў не хапае ў бальніцах і паліклініках Гродзенскай вобласці