Побач з OldCity узводзяць крытыя гандлёвыя рады. Пад іх вылучылі месца на стаянцы каля гандлёвага цэнтра, паведаміў NewGrodno.

Паркоўка каля OldCity зменшыцца: яе частку зоймуць гандлёвыя рады
Гандлёвыя рады каля OldCity. Крыніца: NewGrodno

Гандлёвыя рады ўзвялі з металічных балак. Іх пакрыюць дахам. Летам на гэтым месцы працуе школьны рынак. Восенню там працаваў кірмаш, на якім прадавалі гародніну і фрукты.

Паводле інфармацыі NewGrodno, гэта эксперымент. Калі ён пройдзе паспяхова, то колькасць гандлёвых радоў павялічаць. Таксама, верагодна, што падобныя рады ўсталююць на адной з парковак гандлёвага цэнтра TRINITI.

Чытайце таксама: Руслан Кулевіч і краязнаўчы клуб адкрылі выставу старых фатаграфій у OldCity