У вёсцы Пыжычы Гродзенскага раёна ў маляўнічым месцы каля ракі Котры прадаецца дом з бруса. У пабудове шэсць пакояў, гасцёўня і мансарда. Дом падыдзе для адпачынку або агратурызму, лічаць прадаўцы.
Двухпавярховы брусчаты дом — карычневай афарбоўкі. У ім шэсць пакояў, гасцёўня, кухня, санвузлы. Унутры дома ёсць разводка для лазні. Камунікацыі па хаце зробленыя.
Ёсць мансарда. Плошча дома — 225,6 м², вышыня столяў — 3,01 м. Уваходныя дзверы і вокны з шклопакетаў ПВХ. Аздаблення і рамонту ў доме няма. Ёсць асфальтаваны пад’езд да дома.
Дом пабудаваны на зямельным участку ў 11 сотак. Участак размешчаны на ўзвышшы і акружаны жывым плотам і дрэвамі.
Кошт — $ 43 000 або 112 496 рублёў. Гандаль дарэчны.
«Гэта ажыўлены населены пункт і ў дадатак ёсць пешаходны мост, які дапаможа хутка перайсці на другі бок ракі. Вельмі камфортнае месца для адпачынку і перспектыўнае для агратурызму», — пішуць ўладальнікі.