Праект кансервацыі паўночна-ўсходняга і паўночна-заходняга карпусоў Гальшанскага замка зацвердзілі ў Міністэрстве культуры. Замак не адбудоўваюць «як было», фальсіфікуючы гісторыю, а разглядаюць як суцэльны аб’ект у ёй. Музейная экспазіцыя убудуецца ў захаваныя руіны.

Праект рыхтавалі ў арганізацыі «неф-праект» пад кіраўніцтвам праекціроўшчыка, рэстаўратара Ігара Раханскага, удакладніў «Вечерний Гродно». Раней Раханскі кіраваў праектным бюро пры Беларускім камітэце ICOMOS, з’яўляецца ініцыятарам канцэпцыі рэвіталізацыі Гальшанскага замка.

Арганізацыя займалася таксама аднаўленнем адной з вежаў замка для размяшчэння там турыстычнай інфраструктуры і музеефікацыяй асобных фрагментаў помніка.

Не адбудоўваць "як было", а захаваць, што ёсць. Зацвердзілі праект кансервацыі Гальшанскага замка - вось як ён будзе выглядаць
Праект кансервацыі Гальшанскага замка. Крыніца: «Вячэрні Гродна»
Не адбудоўваць "як было", а захаваць, што ёсць. Зацвердзілі праект кансервацыі Гальшанскага замка - вось як ён будзе выглядаць
Канцэпцыя прадугледжвае толькі фрагментарную рэстаўрацыю замка. Крыніца: «Вячэрні Гродна»
Не адбудоўваць "як было", а захаваць, што ёсць. Зацвердзілі праект кансервацыі Гальшанскага замка - вось як ён будзе выглядаць
План працаў у замку: існуючыя і перспектыўныя часткі. Крыніца: «Вячэрні Гродна»

Кутняя вежа з прылеглай да яе руянаванай залай ужо ўведзена ў эксплуатацыю. У вежы размясцілася экспазіцыя, адноўленая частка інтэр'ераў. Можна падняцца на аглядную пляцоўку, у ніжніх залах — агледзець захаваныя калоны і аркі.

Ідуць працы на паўночна-ўсходнім корпусе замка. На паўночна-заходнім завяршаюцца супрацьаварнійныя кансервацыйныя мерапрыемствы. У перспектыве — працы з захаванымі ў зямлі фрагментамі: частковае аднаўленне замкавай капліцы, паўднёва-заходняга і паўднёва-ўсходняга карпусоў, паўднёвай і заходняй вежаў. Пакуль там праведзены першасныя расчысткі ад рэшткаў сельскагаспадарчых збудаванняў 50-х гадоў, пазначаны контур унутранага двара замка.

Доўгі шлях да рэканструкцыі

Навукова-даследчыя мерапрыемствы па аднаўленні замка пач. XVII ст. пачаліся яшчэ ў 1998 годзе. У 2008 г. пры распрацоўцы праекта першапачатковых супрацьаварыйных працаў калектыў аўтараў у складзе Ігара Раханскага (кіраўніка), Нэлі Дарашкевіч (галоўнага архітэктара праектаў), Паліны Вардэванян (спецыяліста-горадабудаўніка) падрыхтаваў «Канцэпцыю экспанавання Гальшанскага замка». Асноўная ідэя была не ў тым, каб адбудаваць замак і адкрыць у ім музей, а ва ўладкаванні музея ў закансерваваных руінах. Канцэпцыя прадугледжвала толькі частковую рэстаўрацыю, бо недастаткова крыніц, якія дазволілі б аднавіць замак такім, якім ён быў на момант пабудовы або ў пазнейшыя перыяды.

У 2011 годзе канцэпцыю ўзгадніла Міністэрства культуры Беларусі. Мерапрыемствы па яе рэалізацыі ўключылі ў дзяржаўную інвест-праграму «Замкі Беларусі» на 2012−2018 гады. Да рэканструкцыі замка прыступілі ў 2018 годзе.

«Наш першачарговы абавязак — адрадзіць жыццё ў замку. Для гэтага не абавязкова аднаўляць у першапачатковым выглядзе збудаванні палаца. Дастаткова, перш за ўсё, правесці работы па кансервацыі і экспанаванню руін, добраўпарадкаванні тэрыторыі. І пакуль ёсць час, пакуль замак не страчаны канчаткова, трэба спяшацца. Потым можна адрэстаўраваць паўночную вежу, аднавіць замкавую капліцу, сажалкі і парк — элементы замкавага комплексу, якія былі страчаны на вачах (і пры непасрэдным удзеле) нашага пакалення», — цытаваў Ігара Раханскага «Ашмянскі веснік».

Паўночную вуглавую вежу і турыстычна-інфармацыйны цэнтр пры замку адкрылі ў траўні 2021 года.

У візіт-цэнтры перад замкам размясцілі сувенірную краму, адміністрацыйныя і санітарныя памяшканні. Арганізавалі паркоўку.

Чытайце таксама: В Гольшанах заливают бетоном уникальное захоронение XIV века

Гісторыя замка

Каменны замак у Гальшанах быў узведзены да 1610 года Сапегамі. Да гэтага там быў драўляны замак, які належаў князям Гальшанскім. Замак уяўляў сабой замкнёную простакутную пабудову. Асноўную абарончую функцыю неслі на сабе земляныя валы і водныя равы. Уязная брама знаходзілася па цэнтры паўночна-ўсходняга фасада. На ўзроўні другога паверха паўночна-ўсходняга корпуса з боку двара праходзіла адкрытая галерэя. Пад замкам размяшчаліся вялікія падвалы. У замку былі багатыя інтэр'еры з ляпнінай, кафляныя печы, пліткавая падлога. Побач з замкам было тры штучныя возеры, у жылы корпус была ўбудаваная капліца.

Не адбудоўваць "як было", а захаваць, што ёсць. Зацвердзілі праект кансервацыі Гальшанскага замка - вось як ён будзе выглядаць
Гальшанскі замак Сапегаў, малюнак Напалеона Орды (1876 г.). Фота: Сяргей Прышчэп, radzima.org

Комплекс не раз перабудоўвалі. Пасля Першай сусветнай вайны быў канчаткова закінуты.

Чытайце таксама: