У Гродне збіраюць прапановы па рэканструкцыі мемарыялу «Шталаг-324» на Фолюшы. Але такія ўжо былі

Мемарыяльны комплекс «Шталаг-324» на Фолюшы плануюць рэканструяваць. Улады збіраюць прапановы гродзенцаў.

Прапановы датычна рэканструкцыі прымаюць у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна да 31 студзеня ўключна. Іх варта дасылаць пісьмова на электронную пошту ideolog@aor.gov.by.

Чытайце таксама: У Гродне абіраюць слоган для аднаго з раёнаў. Прапановы вам спадабаюцца

Шталаг 324 у Гродне — былы лагер ваеннапалонных плошчай 50 га, піша Urban Hrodna. Там паводле архіваў загінулі або былі расстраляныя больш за 15 тыс. ваеннапалонных і мірных жыхароў [паводле іншых звестак — 14−18 тыс. чал. - Hrodna.life]. Лагер існаваў з 1941 па 1943 гг. Агулам праз яго прайшлі блізу 36 тыс. человек.

У 1968 г. на месцы лагера на вул. Соламавай усталявалі стэлу. Блізу яе ў брацкіх магілах хавалі парэшткі забітых, знойдзеныя ў час будаўнічых прац у былой вайсковай частцы.

Праект ужо быў

Праект мемарыялу на месцы былога канцлагера ўжо прэзентавалі ў 2019 годзе. Тады планавалася, што плошча будучага мемарыяльнага комплексу складзе 2,5 гектары. Праект распрацавалі ў студыі дызайну «3D Plus» пад кіраўніцтвам Ігара Мазалевіча.

На тэрыторыі мемарыяла збіраліся размясціць інсталяцыю канцлагера з трыма зямлянкамі і вагонам, на якім сюды прывозілі палонных. Асобную экспазіцыю хацелі прысвяціць спаленым вёскам Гродзенскай вобласці: тут будзе сабрана ўся інфармацыя пра іх і размесціцца «Звон памяці». У комплексе меў працаваць адзін або некалькі святлодыёдных экранаў, а па перыметры мемарыяла хацелі пракласці экскурсійнае аудыёсуправаджэенне на сямі мовах.

Таксама ў комплексе павінны была быць выяўлена назва лагера вялікімі літарамі, зроблены лабірынт з пліт з фотаматэрыяламі пра аднаўленне гарадоў пасля вайны, у лабірынце збіраліся зрабіць крыніцу як напамін, што ў колішнім лагеры не хапала пітнай вады. Таксама там мусілі размясціць пліту з імёнамі палонных і скамейкі, збудаваць царкву, якую маглі б наведваць жыхары Фолюша.

У цэнтры экспазіцыі мусіла з’явіцца стылізаваная яма накшталт тых, дзе ўтрымлівалі ваеннапалонных, з вечным агнём і фігурамі людзей са ўзнятымі ў адчаі рукамі вакол. Чатыры пліты з сімваламі праваслаўя, каталіцызму, юдаізму і мусульманства мусілі нагадваць пра ахвяр, якія належылі да розных канфесій. Элементы комплекса і нават дрэвы збіраліся падсвяціць, па дарозе ад уваходу асвятленне мусіла змяняцца ад светлага да пунсовага.

Распрацаваць такі праект прапанавалі ветэраны, а гарадскія ўлады падтрымалі ідэю. Першую частку комплексу хацелі адкрыць 9 траўня 2020 года, да 75-годдзя з Дня Перамогі, пісаў «Вячэрні Гродна».

Чытайце таксама: У памяць аб забітых у Гродзенскай турме ўсталююць мемарыяльную шыльду. Пракуратура кажа, што там забівалі немцы і нацыяналісты

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025