Кіраўніком упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама прызначылі Дзяніса Конана. Пра гэта паведаміў тэлеканал “Гродна Плюс”. Канал называе чыноўніка “галоўным архітэктарам” горада, але гэта не зусім правільна.

У Гродзенскім гарвыканкаме новае прызначэнне: вось хто цяпер кіруе будаўніцтвам
Новы кіраўнік ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва (злева) і старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой (з права). Крыніца: grodnoplustv.by

Што вядома пра Конана

Дзяніс Конан скончыў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Працаваў у Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадарцы. У 2020 годзе быў кіраўніком аддзела тэхнічнага нагляду. З 2021 года займаў пасаду кіраўніка аддзела добраўпарадкавання.

Да Конана кіраўніком упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва больш за два гады быў Дзмітрый Сініца. 

Пасады “галоўны архітэктар” у Гродне больш не існуе

У 2020 годзе замест аддзела архітэктуры і горадабаўніцтва стварылі аб’яднанае ўпраўленне будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва. Тады ж скасавалі пасаду галоўнага архітэктара.

У размовах з Hrodna.life гродзенскія архітэктары тады крытычна ацэньвалі гэтую ініцыятыву гарвыканкама. Яны тлумачылі, што проста будаўніцтва і горадабудаўніцтва – розныя сферы дзейнасці, а ў будаўнікоў і архітэктараў, фактычна, розныя “мовы” працы.

Чытайце таксама: У Гродне прыбралі пасаду галоўнага архітэктара. Як гэта паўплывае на горад