10 студзеня стала вядома пра затрыманне адміністратара Telegram-канал «Гродно центр 97%». Відэа затрымання апублікаваў Telegram-канал «Пульс Гродно».

На камеру хлопец сказаў, што яго затрымалі за ўдзел у мітынгах, заклік да ўдзелу ў іх, «паліць аўтазакі» і ўжываць гвалт у адрас міліцыі. «На гэты момант у апазіцыйных дзеяннях не знаходжуся, апазіцыйных поглядаў не маю», — удакладніў затрыманы.

Гродзенец працаваў поварам у піцэрыі, а ў 2020 годзе стварыў два пратэстныя дваровыя чаты, паведамілі сілавікі.

На відэа бачна, што пры набліжэнні міліцыі хлопец адразу падымае рукі, але яго ўсё роўна схапілі за шыю і паклалі на зямлю, заўважыў Telegram-канал «Право имеют».

Затрыманы — Сяргей Ботвіч, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».