Прыехаць у Беларусь на Каляды аказалася складана: на мяжы агромныя чэргі, мытнікі старанна правяраюць пакупкі

На межах утварыліся чэргі, бо беларуская мытня перайшла на ўзмоцнены рэжым працы. Прычына ў тым, што беларусы вязуць дадому тавары, якія набылі на еўрапейскіх святочных распродажах. Пра гэта 26 снежня 2022 года паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі. Hrodna.life даведаўся ў гродзенцаў, як яны праходзілі мяжу ў калядныя выхадныя.

Мытня. Крынціа: finance.tut.by

«На мяжы адзначаецца яшчэ большае скапленне транспарту, што абумоўлена, у дадатак да наўмысных дзеянняў краін ЕС па стрымліванні патокаў, яго традыцыйным павелічэннем ў пераднавагоднія дні. Пры гэтым узрасла не толькі колькасць легкавых аўто і аўтобусаў, якія накіроўваюцца праз мяжу, але і тавараў, якія грамадзяне спяшаюцца набыць на еўрапейскіх калядных распродажах», — напісалі на старонцы Мытнага камітэта Беларусі ў Facebook.

Паводле мытнікаў, у пунце пропуска «Брэст» мытнікі ў сярэднім афармляюць на ўезд 800 аўтамабіляў у суткі (прапускная магчымасць — 4 тыс. аўтамабіляў). Час чакання на «зялёным» калідоры не перавышае 30 хвілін, на «чырвоным» складае не больш за 1,5 гадзіны.

Гродзенка: «На праходжанне мяжы сышло 18 гадзін»

Гродзенка Вольга [імя зменена] планіравала выехаць з Беластока ў Гродна 25 снежня ў 7 гадзін раніцы. Прыехаць у Гродна жанчына планавала ў 16−17 гадзін. «Але паглядзела справаздачы ў чатах аб перасячэнні мяжы і вырашыла паехаць днём. І дарэмна».

На памежны пункт «Баброўнікі» Вольга прыехала прыкладна ў 15:30. Паводле яе словаў, чарга з легкавых аўтамабіляў была 1,1 км ад польскага шлагбаўма. «Чарга так, была чаканай, але хуткасць руху гэтай чаргі проста неверагодна марудная была. Асабліва на „чырвоным“ канале. Увазныя дэкларацыі афармлялі па адчуваннях у два разы даўжэй, чым звычайна». Правяралі ўсё дасканала і на чырвоным, і на зялёным канале. «У нейкі момант з’явілася адчуванне, што на злосць робяць марудней, чым маглі б».

У Гродна Вольга везла ката і варачную панэль, таму яна праходзіла мяжу праз «чырвоны» калідор. «Агулам ўся мяжа заняла 18 гадзін». Паводле яе словаў, на «Баброўніках» абавязкова трэба цікавіцца, хто на які канал у хвасце, бо тыя, хто на «чырвоны», ствараюць даўгі хвост, які блакуе праезд на «зялёны», дзе амаль заўсёды пуста"

Памежнік: «Калі б ехалі ў Беларусь, то да першай зоркі наўрадці б дадому паспелі»

Пётр [імя змененена] ехаў з Гродна ў Літву раніцай 24 снежня. На мяжу прыехаў у 9:10. Беларускую мяжу прайшоў за 10 хвілін, літоўскую за 30. Ужо на выездзе запытваўся ў памежніка пра сітуацыю з чэргамі. «На выезд — без праблем, — адказаў службовец. — А калі б ехалі ў Беларусь, то да першай зоркі наўрадці б дадому паспелі». На той момант на Прывалцы ўезду ў Беларусь чакала каля 100 легкавых аўтамабіляў. Чарга з фураў складала каля 16 кіламетраў.

Чытайце таксама: «Прывалка сёння поўны атас!». Што з чэргамі на мяжы у перадкалядны час

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025