На Савецкай плошчы выступяць музыкі і дыджэй, а Мечыслаў Гой павіншуе гродзенцаў праз відэа. Пра гэта паведаміў Гродзенскі гарвыканкам.

Святкаваць Новы год пачнуць на Савецкай плошчы ў 1:00. Свята распачнуць віншаваннем Дзеда Мароза і Снягуркі. Пасля гэтага праз відэазварот гродзенцаў павіншуе старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой.
Якую музычную праграму падрыхтавалі гродзенцам
Пасля зварота Гоя адбудзецца вакальнае LED-шоў Laser Voice з Мінска. Акрамя гэтага, адбудзецца выступ гродзенскага кавер-гурта Creative Band, а таксама дыджэя Lesha Dave.
У 2:00 адбудзецца фейерверк. Скончыць святкаванне Новага года на плошчы плануюць у 4:00.
Чытайце таксама: Новый год в заведениях Гродно: что предлагают бары и рестораны города