Больш за $ 100 000 выдаткавалі прафсаюзы на экскурсіі медыкаў на «Лінію Сталіна»

Каб звазіць медыкаў Гродзенскай вобласці на «Лінію Сталіна» альбо ў Брэсцкую крэпасць прафсаюзы ў 2022 годзе вылучылі больш за 290 тыс. рублёў. Гэта на 10 тыс. больш чым ў 2021 годзе. Пра гэта сказаў старшыня абласной арганізацыі прафсаюза супрацоўнікаў аховы здароўя Уладзіслаў Голяк.

Лінія Сталіна. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: divit.by

У перыяд са студзеня па лістапад 2022 года на экскурсіі звазілі больш за 5,2 тыс. медыкаў. «У год гістарычнай памяці экскурсіі арганізоўваліся пераважна па месцах звязаных з гісторыяй беларускага народа, і такая тэматыка выклікала вялікую цікаўнасць у медыцынскіх супрацоўнікаў рэгіёна», — сказаў Уладзіслаў Голяк.

Куды вазілі лекараў

Калектыў Гродзенскай абласной станцыі хуткай медычнай дапамогі завезлі ў Брэсцкую крэпасць. Супрацоўнікаў Ваўкавыскай Цэнтральнай раённай бальніцы — у Мірскі і Нясвіжскі замкі.

Паводле Голяка, найбольшай папулярнасцю ў гродзенскіх медыкаў карыстаецца музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», а таксама парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула».

Гераічнае мінулае збліжае калегаў

Таксама медычныя супрацоўнікі падарожнічаюць па гістарычных месцах малай радзімы і ускладаюць кветкі да мемарыялаў і могілак герояў Вялікай Айчыннай вайны. На думку Голяка, наведванне гістарычных аб’ектаў служыць збліжэнню калегаў на аснове агульнай гісторыі і гераічнага мінулага.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025