Горад

«Белыя Росы» і глабальны падзел працы. Як урбанізацыя ўплывае на грамадства?

Урбанізацыя — гэта працэс перамяшчэння насельніцтва з вёсак у гарады. Прынамсі, так напісана ў школьных падручніках. Аднак некаторыя даследчыкі маюць іншае меркаванне. Сярод іх госць падкаста «Утульны горад» — урбаніст і сацыёлаг, Сяргей Любімаў. Вядучая пагаварыла з ім аб тым, ці памірае беларуская вёска, чаму ўрбанізацыя — гэта не толькі пра гарады, і пры чым тут глабальны падзел працы.

Слухайце ў падкасце «Утульны горад» або чытайце ў вялікім скарачэнні ніжэй.

api.soundcloud.com/tracks/1 405 149 205

Чаму падручнікі не маюць рацыі?

Замест стандартнага азначэння панятка «ўрбанізцыя» як працэса масавага перасялення з вёсак у гарады, Сяргей Любімаў прапануе разглядаць урбанізацыю з пункту гледжання шчыльнасці насельніцтва. На думку Сяргея, калі шчыльнасць насельніцтва дасягае такіх маштабаў, што становіцца магчымым падзел працы — можна весці размову пра ўрбанізацыю. То бок, урбанізацыя — гэта не працэс, які пачаўся з індустрыальнай рэвалюцыяй, а тое, што мае месца столькі, колькі існуе цывілізацыя.

Усю гісторыю чалавецтва мы назіраем кааперацыю людзей і тое, як людзі падзяляюць працу. Зараз мы знаходзімся яшчэ ў такой сітуацыі, калі падзел працы разглядаюць у межах нацыянальных дзяржаў, але гэты падыход крыху саступае глабальнаму падзелу працы. У сучасным свеце існуюць усім вядомыя цэнтры развіцця тэхналогій, цэнтры мастацтва, цэнтры вытворчасці і гэтак далей. Гэта мае прамое дачыненне да працэсаў урбанізацыі: міграцыя людзей болей не столькі абумоўлена іх прыналежнасцю да канкрэтнай дзяржавы, колькі тым відам заняткаў, які для іх цікавы.

Раён вуліц Курчатава і Ліможа на Дзевятоўцы. Фота ілюстрацыйнае з архіву Hrodna.life

У некаторай ступені гэта мы можам назіраць і ў Беларусі. Калі мы ўявім сабе чалавека, які марыць працаваць на вытворчасці згушчонага малака, то яму трэба будзе перасяляцца не з вёскі ў малы горад, з малога горада ў вялікі, а з вялікага горада ў сталіцы (як прапісваюць яму законы ўрбанізацыі), а з роднага населенага пункта ў Рагачоў ці Глыбокае, бо толькі ў гэтых гарадах Беларусі выпускаюць згушчонку.

Рост насельніцтва гарадоў

У Гродзенскай вобласці працэнт гарадскога насельніцтва вырас з 17,1% у 1940 годзе да 76% у 2021. Падаецца, што гэта занадта хуткі і маштабны працэс. Аднак Сяргей Любімаў кажа, што такая сітуацыя — тыповая для нашага рэгіёна.

Наша рэгіянальнае адрозненне — гэта тое, што людзі, пераязджаючы з вёсак у гарады, страчвалі сваю мову. Сам той факт, што людзі пры пераездзе адаптуюцца да новых умоў - гэта цалкам нармальна. Але менавіта адбіткам сталінскіх рэпрэсій, калі была знішчана значная частка нацыянальнай інтэлігенцыі, стала пытанне беларускай мовы ў гарадах — яна была не толькі паказчыкам «неадукаванасці», але нават і фактарам рызыкі.

Тая ж драматычная гісторыя, якая была паказана ў фільме «Белыя Росы», калі вёску далучаюць да горада, — таксама тыповая сітуацыя для нашага рэгіёна. У літоўскім горадзе Вісагінас на месцы хутара пабудавалі атамную электрастанцыю. Жанчыны, сям’я якіх гадамі жыла на гэтым месцы, атрымалі кватэры ў шматпавярховіку прыблізна на тым жа месцы, дзе быў іх хутар.

Чытайце таксама:

Сяргей Любімаў сцвярджае, што такія вялікія мадэрновыя праекты як урбанізацыя менавіта так і мусяць разглядацца: з пункту гледжання людзей, якія праз тыя тэктанічныя зрухі ў сацыяльным развіцці перажываюць свае асабістыя драмы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025