Навіны

«Гестапа поўнае». Медыкі «хуткіх» у Гродне цяпер ездзяць з відэарэгістратарамі

Брыгады хуткай медыцынскай дапамогі ў Гродне з 15 снежня аснашчаны пераноснымі відэарэгістратарамі, як у міліцыянтаў. Зараз уся праца супрацоўнікаў, уключаючы момант аказання дапамогі, будзе запісвацца на відэа. Пра гэта ў stories у Instagram распавёў былы супрацоўнік гродзенскай «хуткай» Фёдар Сумкін.

«Аргументавана гэта тым, каб прыбраць моманты агрэсіі пацыента на выкліках пры аказанні меддапамогі, каб было відэапацвярджэнне. Як па мне, гэта люцейшая дзіч і гестапа поўнае. Таму што цяпер начальства можа паглядзець відэазапіс, ацаніць тваю працу, паслухаць, пра што ты „базарыў“ увесь час. І гэта ГУЛАГ», — лічыць Фёдар.

Ён размясціў у відэа фота інструкцыі. У дакуменце напісана, што відэарэгістратар трэба насіць заўсёды уключаным. Запісы будуць захоўвацца ў начальства пэўны час і прадастаўляцца па запыце адпаведных органаў. Выключыць рэгістратар можна толькі калі пацыент настойліва просіць зрабіць гэта.

Фёдар раіць былым калегам сачыць за размовамі і паўтараць алгарытмы аказання дапамогі. Ён мяркуе, што з-за відэазапісаў начальства зможа знайсці дадатковую нагоду пакараць медыкаў.

На яго думку, замест рэгістратараў грошы варта было выдаткаваць на іншыя рэчы — абнавіць дэфібрылятар, купіць маніторы.

А як жа медыцынская таямніца?

У траўмапункце бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Гродна кабінеце ў лекара ёсць відэакамера, распавёў Фёдар. У Польшчы ён з такім не сутыкаўся — лекар гутарыць з пацыентам сам-насам. Нават супрацоўнікі міліцыі, прывозячы чалавека ў бальніцу, выключаюць відэарэгістратар. Бальніца ў Польшчы — не месца для здымкі.


Фёдар Сумкін (Астаповіч) быў фельчарам хуткай дапамогі ў Гродне і блогер. Ён з сям’ёй з’ехаў з Беларусі ў Польшчу ў верасні 2021 года — каб пазбегнуць палітычнага пераследу. У Беларусі ён распавёў аб тым, як працуюць медыкі падчас пандэміі каранавіруса. У студзені 2021 года падчас эфіру Фёдара з падпісантамі ў Instagram падключылася Святлана Ціханоўская. Цяпер Фёдар працуе ў Szpitalne Oddziały Ratunkowe (Спецыяльныя Выратавальныя Аддзелы) у Польшчы.

Чытайце таксама: «Сабраліся за дзве гадзіны». Гродзенскі блогер і фельчар Фёдар Сумкін з’ехаў з Беларусі

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025