Вул. Курчатава, 1а. Скрыншот Яндекс. Карты
Будынак гаражэй па вул. Курчатава, 1а ў Гродне рэканструююць пад сховішча для адходаў гальванічнай вытворчасці. Пакуль праект на стадыі распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі. Папярэдне тэхнічны стан будаўнічых канструкцый і сістэм інжынернага забеспячэння будынка абследуюць.
Закупку праводзіць завод «Белкард». Перамовы правялі 6 снежня, але іх вынікі пакуль невядомыя. На працы даюць 60 дзён пасля падпісання дамовы. Пераможа ўдзельнік, які запатрабуе менш грошай. Прадпрыемства фінансуе праект з уласных сродкаў.
Адходы гальванікі - гэта маса рэчываў, атрыманых у працэсе гальванізацыі (нанясення пласта металу на іншы метал). Дадзеная тэхналогія актыўна выкарыстоўваецца ў машынабудаўнічай і металаапрацоўчай галінах для абароны ад карозіі, павышэння зносаўстойлівасці і паляпшэння знешняга выгляду вырабаў. Гальванічныя адходы, якія змяшчаюць часціцы цяжкіх металаў, — адна з найбольш небяспечных крыніц забруджвання прыроды, паведамляе rcycle.net. Такія адходы трэба дадаткова абясшкоджваць.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…