Квартет саксофонистов "Lucky Four". Фото: Руслан Кулевич
У горадзе нас кожную секунду атачае мноства гукаў. Нейкія з іх нам прыемныя, нейкія раздражняюць, на нейкія мы проста не звяртаем увагі. Гукавое асяроддзе нашых гарадоў ва ўрбаністыцы называецца з англійскай мовы саўндскейпам. Праз даследаванні саўндскейпа мы можам шмат сказаць пра тых людзей, якія жывуць у горадзе, пра іх адносіны адзін з адным і пра тое, якія практыкі прыняты ў грамадстве. Аб гукавым асяроддзі Гродна і іншых беларускіх гарадоў у падкасце «Утульны горад» пагаварылі з антраполагам, урбаністам і музыкантам Андрэем Ваз’янавым.
Слухайце ў падкасце «Утульны горад» або чытайце ў вялікім скароце ніжэй.
Саўндскейп — гэта панятак, які прапанаваў канадскі ўрбаніст Мюрэй Шафер. У сацыяльных навуках саўндскейпам называецца сукупнасць гукаў у нейкіх сацыяльных абставінах. Адныя і тыя ж гукі могуць па-рознаму ўспрымацца ў залежнасці кантэксту. Напэўна гукі выбухаў, якія звычайна выклікаюць у нас занепакоенасць, радуюць нас у навагоднюю ноч. Менавіта гукі выбухаў падказваюць нам, што ў дадзеным грамадстве прынята менавіта так шумна святкаваць надыход новага каляндарнага года.
Акрамя таго, гукавое асяроддзе шмат у чым абумоўлівае паводзіны гараджан. Не прынята, напрыклад, хадзіць на шпацыр уздоўж шумнага праспекту, нават калі архітэктура на гэтым праспекце прыемная для вока.
У акустычным абліччы горада больш спантаннага, чым у візуальным. Гарадская адміністрацыя звычайна працуе з вонкавым выглядам горада. Тое, якім чынам выглядаюць вуліцы, будынкі і шыльды — усё гэта можа рэгулявацца штучна.
Пры гэтым у горадзе, які выглядае прыгожа і багата, могуць бясконца гучаць размовы пра тое, што кошты растуць, а камунальныя службы не спраўляюцца са сваімі задачамі. Акрамя таго, адсутнасць ці наяўнасць вулічных музыкаў, царкоўных званоў і спеву птушак таксама можа шмат распавесці пра горад і гарадскія звычкі.
Тыповая сітуацыя для Гродна — гэта канфлікты паміж уладальнікамі бараў і жыхарамі цэнтральных вуліц. Гараджане, якія жывуць у цэнтры, часта скардзяцца гарадской адміністрацыі на шум позна ўвечары.
Андрэй Ваз’янаў лічыць, што жыццё ў цэнтры лагічным чынам накладае на гараджан пэўныя нязручнасці. Цэнтр становіцца цэнтрам менавіта праз кропкі прыцягнення. У тым ліку, гэта бары і кавярні, куды ўвечары завітваюць жыхары Вішняўца і Дзевятоўкі.
Чытайце падрабязней пра праблему: Кліенты сыходзяць, бары губляць прыбытак, дамовіцца немагчыма. Што адбываецца на Маставой, дзе пасля 23:00 не працуюць летнія пляцоўкі
Вельмі сімптаматычна для нашага грамадства, што гараджане і ўладальнікі бараў не могуць дамовіцца паміж сабой, а звяртаюцца са скаргамі ў адміністрацыю. Звычайна такога кшталту спрэчкі могуць вырашацца праз непасрэдную дамоўленасць жыхароў і бартэндараў наконт гукавога рэжыму.
Слухайце і чытайце таксама: Як гараджане дамаўляюцца паміж сабой — у новым выпуску «Утульнага горада»
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…