Фота ілюстрацыйнае: Rijk van de Kaa, unsplash.com
Топ-10 самых вялікіх і цяжкіх гнёздаў буслоў вызначылі ў Еўропе. Тры з іх знаходзяцца ў Беларусі, адно ў Галандыі, астатнія — у Польшчы. Адно з беларускіх гнёздаў-рэкардсменаў знайшлося ў Малой Бераставіцы Гродзенскай вобласці. Такія вынікі конкурса, які правёў факультэт біялогіі Універсітэта ў Беластоку.
З ліпеня да кастрычніка 2022 арганізатар конкурса — арнітолаг Адам Збырыт — прымаў фотаздымкі ад аматараў птушак з усёй Еўропы. Агулам яму даслалі здымкі 27 розных буслянак з шасці краін: найбольшыя з іх мелі больш за два метры вышыні і каля двух метраў у дыяметры.
Самая вялікая ў Беларусі буслянка знаходзіцца ў Друі (Віцебская вобласць) — яе дыяметр 2,5 м, вышыня — 1,5 м. Гняздо ў Малой Бераставіцы — 1,5 на 1,5 метры. Трэцяе з найбуйнейшых беларускіх гнёздаў знаходзіцца ў Аршанскім раёне — 1,75 метры вышыні ні 1,5 метры дыяметру.
Чытайце таксама: «Дагонім і перагонім Афрыку». Што пра ідэю Шуневіча страляць буслоў думаюць паляўнічыя і бёрдуочары
Сярэдняя вага аднаго буслінага гнязда ў нашым рэгіёне — 400 кілаграм, сцвярджае Адам Збырыт. Самыя вялікія могуць важыць нават тону. Вага і памер залежаць ад таго, наколькі гняздо старое: буслы штогод разбудоўваюць яго.
«Узважыць» гняздо можна, ведаючы хаця б прыкладныя яго памеры. Навукоўцы з Універсітэта ў Беластоку распрацавалі для гэтай мэты адмысловы калькулятар.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…