Навіны

Hrodna.life прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем. Што гэта значыць для чытачоў

Гродзенскі інтэрнэт-рэсурс Hrodna.life унеслі ў «пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Такое рашэнне прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі 11 лістапада 2022. Адпаведныя змены ў спісе апублікавалі на сайце Міністэрства унутранных спраў 21 лістапада.

«Суполка грамадзянаў з ліку стваральнікаў, удзельнікаў і адміністратараў інтэрнэт-рэсурса Hrodna.life, Telegram-каналаў „Гродно like!“, Hrodna One Love, а таксама YouTube-канала Hrodna One Love здзяйсняе экстрэмісцкую дзейнасць», — напісалі на сайце МУС.

Скрыншот з сайта МУС

Што гэта значыць

За «экстрэмісцкае фарміраванне» могуць пакараць стваральніка, кіраўніка альбо ўдзельніка. Яго могуць асудзіць да 10 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 361−1 Крымінальнага кодэкса. За ўдзел у такім фарміраванні з мэтай здзяйснення злачынства могуць пакараць да шасці гадоў пазбаўлення волі (арт.361−3 КК).

За сайдзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці - да сямі гадоў пазбаўлення волі, а за фінансаванне — да васьмі гадоў.

Ці могуць пакараць падпісчыкаў «экстрэмісцкіх фарміраванняў»

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч у кастрычніку 2022 года прапаноўвала трактаваць падпіску на «экстрэмісцкія фарміраванні» як «садзеянне». Але ў судзе павінны даказаць, што ўдзел быў у мэтах здзяйснення злачынства. Гэтая прапанова Ананіч пакуль у законе не замацавана.

Што трэба зрабіць нашым чытачам і падпісчыкам

Вы можаце не адпісвацца ад нашых сацыяльных сетак і працягваць іх чытаць. Але для сваёй бяспекі лепш адпісацца і чытаць нас, знаходзячы ў пошуку. Акрамя гэтага, Hrodna.life раіць вам пачысціць дыялогі з намі і выдаліць усе матэрыялы і каментары, якія вы нам дасылалі.

Сацыяльныя сеткі Hrodna.life ужо прызнавалі экстрэмісцкімі матэрыяламі

У ліпені 2021 года суд Ленінскага раёна прызнаў Telegram-канал Hrodna.life экстрэмісцкім матэрыяламі. Прычынай сталі выяўленыя сілавікамі публікацыі, якія эксперты палічылі «накіраванымі на распальванне сацыяльнай і іншай варожасці». Прыкметы экстрэмізму і распальвання варожасці экспертная камісія знайшла ў некаторых каментарах чытачоў. Той Telegram-канал рэдакцыя выдаліла.

У ліпені 2022 года Інфармацыю ў суполцы ў Instagram «hrodna. like», Telegram-канале «Гродна Like», суполцы ў Facebook «Hrodna. life» і Youtube-канале «Hrodna Life» таксама таксама прызналі экстрэмісцкай прадукцыяй.

Якія СМІ ў Беларусі ужо прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем»

Раней у спіс «экстрэмісцкіх фарміраванняў» унеслі беларускія незалежныя СМІ. Сярод іх Бе**ПАН, «На** Н**а», «Еўра***ыё», «Бел**т», Ze***o.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025