Стравы ў рэстаране "Сант Мікеле". Крыніца: Instagram
Італьянскі рэстаран «Сант Мікеле» з піцамі і элементамі малекулярнай кухні адкрылі ў Гродне 17 лістапада. Ён размяшчаецца на вуліцы Падольнай, 24, недалёка ад запраўкі «Беларуснафта» і рэстарана «Шэрвуд».
Рэстаран працуе ў тэставым рэжыме. Там абяцаюць здзівіць эксклюзіўным прыгатаваннем і падачай страў. «Вы акунецеся ў атмасферу гасціннасці, якую стварыў для вас наш ветлівы і вопытны персанал, каб вы надоўга запомнілі смак і дух рэстарана „Сант Мікеле“», — напісалі ў Instagram установы.
У рэстаране два брэнд-шэфы. Першы — італьянец-піцаёла Сальваторэ Салмеры з піцэрыі «Форна». Другі - Уладзіслаў Дарошка з Магілёва. Раней ён працаваў шэф-поварам у мінскім рэстаране Madame Koko. У 2021 годзе на Міжнародным кулінарным кубку ў Мінску ён атрымаў узнагароду Брыліянтавы каўпак.
Чытайце таксама: Рюмочная, кофейня, домашняя кухня: какие новые заведения открылись или планируют открыться в Гродно
У меню рэстарана ёсць піцы, а таксама стравы з малекулярнай кухні. Брэнд-шэф рэстарана Уладзіслаў Дарошка плануе абнаўляць меню штомесяц. Ва ўстанове можна пакаштаваць, напрыклад, тартар з ялавічыны з вуаллю і крэветак з мікразеленню, з кетчупам з гарэхаў, з чыпсам з манга і соўсам.
Новы рэстаран удзельнічае ў рэспубліканскім гастрафэсце, які пачаўся 17 лістапада. У фестывальным сэце ўстановы ёсць, між іншым, піца «Хэлоўін» з гарбузовым крэмам, сырам мацарэла, смажанай каўбасой, сырам пармезан, пармскай вяндлінай і кроплямі гарганзолы.
Таксама ў рэстаране прапануюць пасту, брускеты з рознымі дадаткамі, труфельныя цукеркі і закускі.
У «Сант Мікеле» ёсць настойкі ўласнаснага вырабу. Усяго ў рэстаране прапануюць дзевяць відаў настоек. Сярод іх: клубнічная з размарынам і ківі ці апельсін з абляпіхай. Таксама ёсць варыянты настоек на джыне, напрыклад, вішнёвая. Ёсць настойка на віскі, напрыклад, бананавая.
Рэстаран назвалі ў гонар арханёла Міхаіла. Таксама так завуць трэцяга дзіцёнка заснавальніцы рэстарана Марыі Кальчанкі (яна ж — жонка Сальваторэ Салмеры і сузаснавальніца «Форна»). На лагатыпе ўстановы — дрэва з трыма кронамі. Кожная крона — у гонар дзіцяці Марыі. У каранях дрэва — чароўны залаты агонь. Ён сагравае дрэва, але не абпальвае карані. Кола каранёў не замкнута, каб выходзіў жар, сказала Марыя.
Рэстаран «Сант Мікеле» працуе:
нд-чц: 9:00 — 23:00
пт-сб 9:00 — 01:00
Штодзённа з 9:00 да 16:00 наведвальнікі могуць замовіць бранч [аб'яднаны сняданак і абед — Hrodna.life].
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…