У Міністэрстве адукацыі плануюць увесці абавязковую характарыстыку для выпускнікоў школ. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец падчас дыялогавай пляцоўцы “Лідар. Творчасць. Поспех”.

Выпускнікам школ у Беларусі будуць выдаваць характарыстыкі: яны паўплываюць на магчымасць паступіць у ВНУ
Галоўны корпус Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Ілюстрацыйнае фота.

“Кожны выпускнік школы пры паступленні ва ўніверсітэт будзе атрымоўваць характарыстыку вызначанай Міністэрствам адукацыі формы. У ёй будзе адзначана не толькі яго паспяховасць, але і будуць зроблены акцэнты на яго асабістых якасцях, будзе акрэслены ўдзел маладога чалавека ў працы грамадскіх моладзевых арганізацый”, – сказаў Іванец. 

Паводле міністра адукацыі, характарыстыка будзе даваць льготы пры паступленні. Такім чынам хочуць падтрымаць “моладзевых лідараў”. 

Размеркаванне залежыць не ад паспяховасці, а ад грамадзянскай пазіцыі

З 2022 года студэнты вышэйшых навучальных установаў, якія вядуць актыўную грамадскую дзейнасць і праяўляюць грамадзянскую пазіцыю, маюць першаснае права на размеркаванне, расказаў таксама Іванец.

Раней размеркаванне тычылася толькі студэнтаў бюджэтнай формы адукацыі. Але зараз плануюць размяркоўваць і тых студэнтаў, якія навучаліся на платнай форме адукацыі. 

Чытайе таксама: У Сінгапуры таксама ёсць адпрацоўкі пасля ўніверсітэта: як хлопец з Ваўкавыска паехаў вучыцца на іншы канец свету, каб захаваць сваю ідэнтычнасць